Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 9 чэрвеня 2017
29
Памер шрыфта

Кандыдат на прэзідэнцкую пасаду ў 2001 годзе Сямён Домаш сёння займае кіраўнічую пасаду на адным з гродзенскіх прадпрыемстваў.

За апошнія дзесяць гадоў Сямён Мікалаевіч не даў ніводнага інтэрв’ю журналістам. 16 гадоў таму вырашыў развітацца з палітыкай пасля таго, як шырокая грамадская кааліцыя падтрымала ў якасці адзінага кандыдата на прэзідэнцкую пасаду Уладзіміра Ганчарыка.

Нейкі час пра Домаша нічога не было чуваць, а потым з’явілася навіна, што ён узначаліў Гродзенскае вытворчае гарбарнае аб’яднанне. Пасля гэтага ні з кім з апазіцыйнай тусоўкі Домаш публічнага сяброўства не вадзіў. Не так даўно Сямён Мікалаевіч змяніў працу. Цяпер ён працуе адным з кіраўнікоў гродзенскага прадпрыемства “АВС”, якое займаецца вытворчасцю прадуктаў харчавання.

Сам Домаш гаворыць, што сёння сваім жыццём цалкам задаволены. І пра палітыку гаварыць не хоча. “Не хачу нават узгадваць, – гаворыць палітык, які мог стаць кіраўніком дзяржавы. – У палітыку вяртацца не планую. Калі сышоў, то трэба сыходзіць. Працую па 12 гадзін у суткі. А часам і больш. Дзякуй Богу, здароўе ёсць. Сямя добрая. А што яшчэ трэба ў жыцці?..

Дарэчы, Сямён Домаш на тэлефонныя званкі адказвае па-беларуску: “Калі ласка!” – кажа ён, здымаючы слухаўку.

На здымку: Два былыя кандыдаты на прэзідэнцкую пасаду – Сямён Домаш і Уладзімір Ганчарык.

Аўтар: Даша ПАЎЛОЎСКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

КХЛ: минское «Динамо» проиграло «Куньлуню» и почти лишилось шансов сыграть в плей-офф

Четвертое поражение подряд потерпело минское «Динамо» в чемпионате Континентальной хоккейной лиги. 18 января на своей площадке команда Горди Дуайера со счетом 1:3 (0:1, 1:2, 0:0) проиграла одному из а

Срывавший крыши в Европе циклон заденет в пятницу и Беларусь

Атмосферные фронты циклона «Фредерик», который определяет крайне сложные погодные условия в странах Западной Европы, 19 января ухудшат погоду и в Беларуси, сообщили в Белгидромете.

Рынок столичных квартир установил новый рекорд в 2017 году

В 2017 году рынок столичных квартир установил новый рекорд по количеству сделок, обновив 10-летний максимум достигнутый 2016 годом.