Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 9 чэрвеня 2017
13
Памер шрыфта

Сядзіць беларус на цвіках,

Палахліва на ўсіх пазірае.

Ужо пацямнела ў вачах,

Ды ўстаць ён з цвікоў не жадае.

І год ён сядзіць і два…

І моўчкі на ўсіх глядзіць.

Баліць ад цвікоў галава

І тое, на чым сядзіць.

Сядзіць беларус, і на лёс

Не жаліцца ён нікому,

Балюча яму да слёз,

Бо колюць цвікі па-жывому.

Ды трэба сядзець на цвіках,

Бо так загадалі “вяльможы”.

Не ўсім жа хадзіць у панах –

Сядзіць. Можа, Бог дапаможа?

Шкадуе яго паляк,

І дошчачку фін падстаўляе.

А ён, беларус-дзівак,

Той дошчачкі браць не жадае.

І немец, і швед, і чэх

Здзіўляюцца: ўстань, небарача!

А ён, бы курам на смех,

Трывае, маўчыць і не плача…

Ржавець пачынаюць цвікі,

А беларус  не здаецца…

Сядзіць палахлівы  такі –

Аж коле цвікамі ў сэрца.

Ці месяц зірне з-за муроў,

Ці раніца заружавее…

І ўжо не заўважана кроў

У жылах яго іржавее.

Аўтар: Сяргей ЧЫГРЫН 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

У Літве стварылі праект, які мусіць супрацьдзейнічаць расійскай прапагандзе

У Літве запрацаваў сайт «Vatnikas» на якім будуць публікавацца дадзеныя тых, хто распаўсюджвае расійскую прапаганду, ілжывую інфармацыю і наогул розным чынам спрабуе маніпуляваць свядомасцю жыхароў Лі

Чемпионат по зимнему плаванию проходит в Минске

17 января в Минске на реке Свислочь стартовал открытый чемпионат Беларуси по спортивному зимнему плаванию "Минск Опен" — III этап Кубка мира IWSA World Cup.

КНДР и Южная Корея пройдут на Олимпиаде под общим флагом

Северная и Южная Кореи договорились о создании единой женской команды по хоккею на зимних Олимпийских играх в Пхенчхане.