Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

12:42 13 снежня 2016
7
Памер шрыфта

Літаратара Анатоля Кудласевіча і паэта Паўла Шруба затрымалі пасля банкета ў рэстаране гасцініцы «Вікторыя» на праспекце Пераможцаў. Пасля таго як сябраў Саюза пісьменнікаў адпусцілі з міліцыі, Кудласевіч абвінаваціў міліцыю ў крадзяжы. ГУУС Мінгарвыканкама праводзіць праверку.

29 лістапада ў Мінску прайшоў з’езд Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшынёй быў пераабраны Мікалай Чаргінец. Пасля з’езда ў рэстаране праходзіў банкет. Калі пісьменнік Анатоль Кудласевіч і паэт Павел Шруб сышлі з мерапрыемства, на вуліцы іх затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

Як распавёў Анатоль Кудласевіч на сваёй старонцы ў Facebook, у міліцыі яго пратрымалі каля 20 хвілін, абшукалі, пратакол не складалі.

Пасля таго як пісьменнікаў адпусцілі з міліцыі, Кудласевіч заявіў, што ў міліцыі яго абакралі.

«10 беларускіх рублёў было ў кішэні і 12 долараў, якія некалькі гадоў вазіў у пашпарце як НЗ – так і не знайшоў. Прафесійна працуе наша міліцыя, якая нас ахоўвае, не пагрэбавалі нават пальчаткамі. Ганьба!», – напісаў літаратар.

У міліцыі абвінавачанні Кудласевіча не пакінулі па-за ўвагай.

«Нягледзячы на тое, што гэтая інфармацыя была размешчана грамадзянінам Кудласевічам на ўласнай старонцы ў Facebook (ён не звяртаўся з заявай ні ў РУУС, ні па тэлефоне «102»), публічныя абвінавачанні супрацоўнікаў міліцыі ў крадзяжы грошай і іншых рэчаў – пытанне вельмі сур’ёзнае, і мы не пакінем яго без увагі», – цытуе tut.by прэс-сакратара ГУУС Аляксандра Ластоўскага.

Прадстаўнік сталічнай міліцыі расказаў, што па гэтым факце ўжо распачата праверка, у рамках якой Кудласевіч будзе апытаны.

«Мы паведамім пра яе вынікі», – запэўніў Ластоўскі.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".