Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Напрыканцы жніўня ў Мінск з’едуцца паспяховыя лэдзі з усяго свету, якія маюць дзяцей, будуюць кар’еру і займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю. Беларусь упершыню будзе прымаць Міжнародны конкурс “Місіс Сусвет”. 
6:00 3 лiпеня 2015
11
Памер шрыфта

Прыгажосць – паняцце усёабдымнае на гэтым конкурсе, –  распавядае нацыянальны дырэктар конкурсу «Місіс Сусвет» адвакат Наталля Трафімава. – Падаць заяўку на ўдзел можа любая жанчына ад 25 да 45 гадоў, якая шчаслівая ў сямейным жыцці, змагаецца за правы чалавека, выступае супраць гвалту ў сям’і. Для гэтага дастаткова проста адправіць сваё рэзюмэ і фатаграфіі на сайт. Адборам удзельніц займаецца аўтарытэтнае міжнароднае журы.

Ад Беларусі на “Місіс Сусвет” ўжо заявіліся больш за дзесяць прыгожых і ўпэўненых у сабе жанчын. Ёсць сярод іх і актрыса, і выкладчык БДУ, і юрыст, і нават уладальніца ўласнага бізнесу ў сферы прыгажосці.

У мінулым годзе Беларусь на конкурсе павінна была прадстаўляць гамяльчанка, маці дваіх дзяцей і ўладальніца тытула “Місіс Беларусь” Юлія Перагудава, аднак па сямейных абставінах яна не змагла паехаць.

Таму мне самой давялося тэрмінова пакаваць валізкі і ехаць, каб не страціць права краіны на ўдзел, – гаворыць Трафімава. – У гэтым годзе Перагудава таксама падала заяўку, але на кім спыніць свой выбар інтэрнацыянальнае журы – пакуль не ясна.

Беларускі перамагалі на конкурсе “Місіс Сусвет” у розных намінацыях. Два гады таму галоўную карону конкурсу ўзяла маці дваіх дзяцей, выкладчык матэматыкі Святлана Кузняцова. Яна разам з мужам і дзецьмі пераехала ў Маскву, але вельмі часта бывае ў Беларусі, у Гродне жывуць яе бацькі. Зараз Святлана чакае трэцяе дзіця – яна на шостым месяцы цяжарнасці.

– Асабіста мне конкурсы прыгажосці дапамагаюць трымаць сябе ў форме, – гаворыць Святлана. – І сямейнае жыццё не ператвараецца ў руціну. Калі я акрылена нейкім праектам, і муж на мяне іншымі вачыма глядзіць, пачуцці ўспыхваюць з новай сілай (смяецца)… У 1998 годзе я стала пераможцай конкурсу “Міс Беларусь”, а нарадзіўшы дваіх дзяцей, вырашыла працягнуць мадэльнае жыццё і падала заяўку на “Місіс Сусвет”. Як ні дзіўна, прайшла адбор.

Я рада, што сёлета конкурс будзе праходзіць менавіта ў Беларусі. Я вялікая патрыётка нашай краіны. І на Карыбскія выспы, дзе праходзіла спаборніцтва, везла кучу беларускіх сувеніраў, а таксама некалькі валізак з адзеннем ад беларускіх дызайнераў. Памятаю, на адным з конкурсаў Місіс Барбадос мяне спытала: “Беларусь? А дзе гэта? У вас хоць электрычнасць ёсць?” Мне было вельмі крыўдна. А ў 2013 годзе ў Арубе (Карыбскія выспы) на маёй прэзентацыйнай картцы было напісана «Bella Rus». Я, канешне, была крыху расчаравана… Таму, лічу, проста выдатна, што канкурсанткі з усяго свету, у тым ліку з экзатычных краін, прыедуць сюды і на свае вочы ўбачаць нашу цудоўную краіну, а затым раскажуць пра яе ў  прэсе сваіх краін.

Між іншым, Святлана Кузняцова сёння даволі запатрабаваны спецыяліст. Не так даўно яна атрымала сертыфікат, які дазваляе ёй выкладаць матэматыку ў любой краіне свету па сістэме міжнароднага бакалаўрыяту.

– Гімназія, дзе я працую, вырашыла правесці эксперымент і адкрыць класы з міжнароднай адукацыяй, – распавяла Святлана “Народнай Волі”. – Пры выпуску дзеці будуць атрымліваць два атэстаты – адзін расійскі, а другі – міжнародны, які дае права паступаць у любую ВНУ свету. Хоць і не сціпла прагучыць, але сёння я з’яўляюся даволі рэдкім спецыялістам – дасканала ведаю не толькі матэматыку, але і англійскую мову. Мяне нават у дэкрэт не жадалі адпускаць…

Дарэчы, нягледзячы на тое, што ў жніўні, калі адбудзецца конкурс, Святлана будзе на восьмым месяцы цяжарнасці, яна мае намер узяць удзел у фінальным шоу “Місіс Сусвет”.

Пераможца конкурсу ў якасці прыза атрымае не чамадан з грашыма і дыяментамі, а кучу абавязацельстваў.

– А чаго іх песціць? Замуж выйшлі, кар’еру пабудавалі, шчаслівыя, – смяюцца арганізатары конкурсу.

Не дзеля прызоў едуць на гэты конкурс, – удакладняе Кузняцова. – Галоўная задача “Місіс Сусвет” – стварыць эталон для пераймання, быць актыўнай, адукаванай і духоўна развітай, арыентаванай на поспех у асабістай і прафесійнай сферах, весці здаровы лад жыцця, любіць сваю сям’ю і краіну. Даўно прайшлі тыя часы, калі тата працаваў, а мама была проста прыгожай. Сёння магчыма сумяшчаць усё!

Марына КОКТЫШ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

В центре Нью-Йорка произошел взрыв

Полиция Нью-Йорка проверяет информацию о взрыве на Манхэттене недалеко от Таймс-сквер.

Беременную могут лишить пособия за плановое УЗИ не в государственном, а в частном медцентре

Беременную минчанку могут лишить пособия для женщин, ставших на учет до 12-й недели беременности, из-за того, что она сделала УЗИ в частном медцентре. Как такое возможно?

Не отдала пенсию: в Щучинском районе сын убил мать

Мужчина, находясь в состоянии алкогольного опьянения, избил мать, а скорую вызывать не стал. Женщина скончалась.