Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:23 13 снежня 2016
8
Памер шрыфта

Беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч днямі атрымала ганаровую доктарскую ступень ад Такійскага ўніверсітэта замежных моў.

У сваёй лекцыі ва ўніверсітэце беларуская нобелеўская лаўрэатка закранула тэму тэхналагічных пагроз у сучасным свеце.

 Алексіевіч, якая наведала перасяленцаў у прэфектуры Фукусіма, пацярпелых ад радыяцыйнай аварыі на мясцовай АЭС у 2011 годзе, сказала, што адчула там нешта падобнае да таго, што адчувала пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС – менавіта, што «краіна не можа ўзяць поўную адказнасць за жыццё людзей».

З другога боку, яна ўбачыла, што ў японскім грамадстве няма «культуры супраціву», цытуе пісьменніцу прэс-агенцтва “Кіёда”.

Святлана Алексіевіч была ў Японіі з тыднёвай паездкай, прымеркаванай да прэзентацыі японскага выдання яе апошняй кнігі – «Час second hand». 

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Бюджет 2018: кому добавят, кого ужмут

Депутат А.Канопацкая опубликовала «заранее» доходы и расходы республиканского бюджета, запланированные на следующий 2018 год.

На мяжы класікі і сучаснасці: фартэпіяннае трыа «Nouvelle Philharmonie» выступіць з незвычайнай праграмай

Ужо хутка, 9 снежня, на сцэне Вялікай залы філармоніі выступіць фартэпіяннае трыа «Nouvelle Philharmonie» - стыльныя, багемныя, ашаламляльныя Арцём Шышкоў, Дзіма Цыпкін і Сяргей Смірноў.

Вадим Сашурин: «Только от здорового человека можно ждать побед»

Наиболее титулованный белорусский биатлонист, на счету которого более полутора десятков наград зимних и летних чемпионатов мира, поменял профессию. Ныне он специалист по общефизической подготовке.