Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 1 снежня 2016
13
Памер шрыфта

Першая сустрэча адбудзецца 7 снежня ў галерэі  TUT.BY.

У якасці госці з лекцыяй «Зло» ў Мінск прыедзе расійская паэтка, празаік, перакладчык, філолаг і этнограф Вольга Седакова.

Святлана Алексіевіч кажа, што не ведае роўных Седаковай сярод сучасных рускіх інтэлектуалаў.

У Вольгі вельмі дакладны маральны нюх, яна ўмее раней за іншых фармуляваць думкі і прагназаваць будучыню, – цытуе tut.by Алексіевіч. – Яшчэ гадоў 10 таму яна арганізавала лекцыю «Пасрэднасць як сацыяльная небяспека», дзе ўжо тады прадказала і пуцінізм, і тое, што наверх вылезе ашуканы і раззлаваны маленькі чалавек. А вінаваты ў гэтым будуць дэмакраты.

Сустрэчы ў інтэлектуальным клубе будуць праходзіць кожны месяц. Святлана Алексіевіч абяцае, што “прахадных” гасцей не будзе. Сярод іншых нобелеўскі лаўрэат абяцае прывезці ў Мінск рэжысёра Аляксандра Сакурава, палітыка і грамадскага дзеяча Расіі Ірыну Хакамаду, вучонага-психалінгвіста Таццяну Чарнігаўскую.

Мы будзем трымацца вельмі высокай планкі, – абяцае Святлана Алексіевіч.

Нобелеўскі лаўрэат прызнаецца, што адкрыццё клуба – нятаннае задавальненне, таму што ўсе госці атрымліваюць высокі ганарар. А бясплатна спікеры такога ўзроўню выступаюць рэдка.

Вельмі важна падняць размову на высокую планку. Я на першай жа сустрэчы папрашу, каб у клубе не было ніякай палітычнай мітынговасці. Так мы нічога не даб’ёмся. Важней убачыць глыбінныя праблемы і намацаць той падмурак, які дапаможа разумнаму чалавеку выжыць. А такія людзі ў нас ёсць, але ў апошні час інтэлектуалы адчуваюць сябе маргіналамі, – сказала пісьменніца.

Паведамляецца, што лекцыі будуць бясплатныя для слухачоў, адзіная ўмова ўдзелу – загадзя зарэгістравацца на мерапрыемства. Аб рэгістрацыі будзе паведамлена дадаткова.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".