Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:48 12 верасня 2016
22
Памер шрыфта

Сын народнай артысткі Беларусі, актрысы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа Святланы Акружной два дзясяткі гадоў прыкаваны да інваліднага крэсла. Дзеля яго Святлана Арцёмаўна ў свой час нават хацела назаўсёды развітацца з тэатрам.

 

– У маім жыцці было нямала няшчасных выпадкаў, але самая вялікая бяда звалілася на мае плечы, калі мой сын Дзіма падчас службы ў арміі атрымаў цяжкае кулявое раненне, – распавядае вядомая актрыса. – Не было ніякай надзеі… Але пасля трох гадоў барацьбы, невыносных пакут мы змаглі выжыць. Пасля трагедыі як магла дапамагала яму адаптавацца да новага жыцця. Я не хацела вяртацца ў тэатр пасля ўсяго перажытага, але Дзмітрый сказаў: «Тэатр – гэта ж тваё жыццё!» Я вярнулася на сцэну. Мікалай Пінігін тады прапанаваў мне ролю Эміліі Марці ў п’есе «Рэцэпт Макропуласа». Падчас прэм’еры зразумела, што мяне памяталі і чакалі. У хуткім часе я сыграла і сваю самую любімую ролю – Жанны д’Арк. Яна прыйшла да мяне якраз тады, калі асабліва была патрэбна, – пасля доўгай барацьбы за жыццё сына…

Святлана Акружная – адна з заснавальніц таварыства інвалідаў-калясачнікаў у Віцебску.

– Мой сын ужо 20 гадоў прыкаваны да інваліднага крэсла, – цытуе актрысу сайт belpatriot.by. – І такіх людзей нямала. Дарэчы, ён 10 гадоў з’яўляўся старшынёй таварыства інвалідаў-калясачнікаў, і зараз актыўна ўдзельнічае ў яго справах, арганізуе сустрэчы, спаборніцтвы інвалідаў-калясачнікаў. Дзмітрый імкнецца быць карысным людзям і грамадству. Цяпер працуе ў Гіпермаркеце паслуг 124. Лічу, што гэта прыклад вялікай перамогі чалавека над цяжкасцямі.

На пытанне, як знайсці сілы і пераадолець выпрабаванні лёсу, Святлана Акружная адказвае так: “Кожнага з нас у жыцці могуць чакаць непрыемнасці і цяжкія выпрабаванні – будзьце вышэй іх, ніколі не падайце духам і не трымайце сябе ў дэпрэсіўным стане. Больш усміхайцеся людзям і рабіце дабро – будзе ўзаемнасць, а гэта дае добры настрой!”

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Анна Канопацкая: «Меня пытаются очернить…»

В последнее время председатель Объединенной гражданской партии Анатолий Лебедько не раз публично высказывал свои претензии к депутату Палаты представителей Анне Канопацкой.

Родня погибшего делила имущество с вдовой. Что случилось в Жодино, где пенсионер застрелил знакомого

В четверг утром в милицию Жодино обратился мужчина, который рассказал, что убил знакомого.

Госпредприятия пошлют на четыре буквы

Белорусские власти прислушались к МВФ и выполняют рекомендации фонда.