Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 29 верасня 2016
10
Памер шрыфта

У мінулыя выхадныя ў Раўбічах прайшло спартыўнае мерапрыемства, якое шырока рэкламавалася напярэдадні.

“Дар’я Домрачава запрашае! Гонка легенд біятлона-2016”, – на працягу апошніх месяцаў рэгулярна гучала з дынамікаў у метро.

І – дачакаліся! У мінулыя выхадныя ў Мінску ў другі раз прайшла “Гонка легенд біятлона”, у якой бралі ўдзел сусветныя зоркі біятлона, якія ўжо завяршылі сваю кар’еру. Халвард Ханеволд, Фрудэ Андэрсен, Каці Вільхельм, Флоранс Баверэль, Лів-Грэтэ Шельбрэйд, Вольга Зайцава, Алена Зубрылава… Адносна не так даўно мы бачылі іх на трасах, для многіх гэта былі “недасягальныя” зоркі, а зараз да іх можна было проста падысці і ўзяць аўтограф.

Дарэчы, за дзень да гонкі былым спартсменам паказалі горад – яны наведалі Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальную бібліятэку, Беларускі дзіцячы хоспіс. Пасадзілі дрэвы на адмысловай алеі і традыцыйна пакаштавалі беларускую нацыянальную кухню. І ўсе, як адзін, былі ў захапленні ад чысціні сталіцы.

А ў дзень гонкі для ўдзельнікаў яе вынікі, скажам шчыра, былі не такія ўжо і важныя. Для балельшчыкаў, якія прыехалі ў “Раўбічы”, расклад на п’едэстале таксама быў не на першым месцы.

Аўтограф-сесія спартсменаў, шашлыкі, культурная праграма… Дарэчы, на стадыёне былі заўважаны аматары біятлона, якія прыехалі на свята ў майках з “Пагоняй”. На шчасце, да разбіральніцтва з міліцыяй справа не дайшла, як гэта нярэдка здаралася на футболе. Ды і гасцей было багата, напэўна, нікому не хацелася псаваць свята.

Дарэчы, хтосьці, магчыма, хацеў убачыць у “Раўбічах” і трохразовую алімпійскую чэмпіёнку Дар’ю Домрачаву, але сама спартсменка, якая ў хуткім часе стане маці, вырашыла, што  ў гэтай сітуацыі ёй больш камфортна будзе знаходзіцца дома. Хаця свайго мужа – “караля біятлона” Б’ёрндалена на мерапрыемства адправіла, каб той папрысутнічаў і ўручыў падарунак Лукашэнку.

“Даша дома, але цікавіцца тым, што тут адбываецца, – распавяла маці біятланісткі – Ларыса Аляксееўна. – Упэўнена, яна задаволена такім святам…”

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

«Гавары праўду» правяла у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў

Зарэгістраваная ў якасці грамадскага аб'яднання кампанія "Гавары праўду" правяла 16 снежня на пляцоўцы перад Камароўскім рынкам у Мінску вялікі пікет з удзелам прэтэндэнтаў у кандыдаты ў дэпутаты мясц

Не очень смелые шаги к приватизации

Шаги властей по ускорению приватизационного процесса – это несомненно важный шаг и положительный сигнал для привлечения капитала в экономику.