Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

20:55 25 мая 2017
7
Памер шрыфта

АД АЎТАРА

Добры дзень, шаноўныя супрацоўнікі маёй любімай газеты “Народная Воля”!

Чытаю кожны нумар ад коркі да коркі. Веру кожнаму слову.

Вырашыла і сама напісаць вам, хоць часу зусім мала, нягледзячы на тое, што на пенсіі: дом, сям’я, унучка і г.д.

Мяркую, мой допіс навядзе на роздум многіх чытачоў.

Ну вось, слава Богу, дачакаліся вясны. Цяжка нам, пенсіянерам, усю зіму цэлымі днямі сядзець у сваёй душнай панэльнай “шпакоўні”. Бяссонніца, павышаны ціск, іншыя балячкі…

Хочацца выйсці ў горад, як кажуць, развеяцца. Вось і я нядаўна вырашыла зрабіць невялічкую экскурсію. Пачала з магазінаў. Чаго ў іх цяпер толькі няма! У маладосці ледзь не ўсё трэба было даставаць па блаце, а сёння ад тавараў, прадуктаў – вочы разбягаюцца. Толькі шкада, грошай няма. Купіш лекі, заплаціш за кватэру і ўжо амаль нічога ад пенсіі і не застаецца. А яшчэ ж трэба нешта есці. А то кран пацёк, прас зламаўся, падарункі родным хочацца зрабіць на дзень нараджэння, на Новы год, Раство, Вялікдзень, 8 Сакавіка. Падарожжы, адпачынак у санаторыях – гэта толькі па тэлевізары.

Каб звесці канцы з канцамі, з надыходам вясны кожны дзень думаю, што сёлета лепш пасадзіць на дачы. Перчыкі яшчэ зімой, у лютым, пасеяла, ужо вунь якія вымахалі!

Атрымала пенсію, паехала ў магазін насення. Людзей шмат, падыходжу да палічак з насеннем кветак. Выбіраю, кладу пакецікі ў кошык. Іду ў аддзел гародніны. Не праціснуцца, з-пад рук выхопліваю апошнія на вітрыне мае любімыя агуркі “Лібела”, хоць другіх гатункаў пруд прудзі. Хачу бліжэй падысці да палічак, але перада мной жанчына. Возьме пакецік, пачытае і кладзе, бярэ наступны, зноў чытае… Я ёй кажу: “Што, не можаце выбраць?” Яна паварочваецца, і… я пазнаю Валю, з якой раней разам працавала ў педагагічнай установе закрытага тыпу. Вельмі ўзрадаваліся адна адной.

– Што, таксама за насеннем прыехала? – пытаюся.

А яна, гляджу, заплакала.

– Валюша, ты чаго, можа, што здарылася?

Мы адышлі ў бок, яна ўсё ніяк не можа супакоіцца.

– Ды не трэба мне ўжо насенне. Прадала я дачу, але па звычцы сюды зайшла, цягне…

Я ведала, як яна любіла сваю дачу. Помню той час, калі яна была маладой і разам з мужам з заробкаў будавалі яе сваімі рукамі. Ды яшчэ дваіх дзяцей у Мінску вучылі ў вышэйшых навучальных установах. Цяжка было. Потым муж памёр. Але яна, ужо будучы на пенсіі, яшчэ доўга даглядала агарод, сад. Дзеці, праўда, дапамагалі.

– Трэба было кватэру прыватызаваць, на першы ўзнос не хапала грошай, больш 20 мільёнаў. Дзе ўзяць? Пенсія маленькая, дзеці жывуць у Мінску, самі ледзь-ледзь трымаюцца, у крэдытах. Вось і прадала дачу. А зараз, асабліва вясной, кожную ноч плачу, сню, што хаджу па сваім садзе.

Валя старэйшая за мяне гады на тры. Не хацела сыходзіць на пенсію, думала яшчэ папрацаваць. Аднак такіх справядлівых, як яна, не зусім любіць начальства. Тым больш што яна працавала справаводам і праз яе рукі праходзілі ўсе ўваходныя і выходныя дакументы… Адным словам, кантракт ёй не працягнулі, адправілі на пенсію. Яна яшчэ доўга шукала хоць якую працу па горадзе, але нічога не знайшла. А на яе месца па знаёмстве ўзялі маладую дзяўчыну, якая пасля БДУ ўжо больш за два гады не магла нідзе ўладкавацца эканамістам.

Я, як магла, супакойвала Валю. Яна была рада са мной сустрэцца. Купіла пакецік насення кветак, сказала, што пасее каля пад’езда.

Я набрала шмат усялякага насення, але, едучы дадому, чамусьці не радавалася, а ўсё думала пра Валю.

Вырашыла з’ездзіць на дачу першы раз пасля зімы, паглядзець, як там што. Ад горада 15 кіламетраў на рэйсавым аўтобусе, які ўжо каля 30 гадоў адпраўляецца ў адзін і той жа час.

Дзень выдаўся сонечны, цёплы. Я прыехала на гарадскі прыпынак, дзе звычайна наш аўтобус спыняецца, па маршруце з вакзала, каб падабраць усіх жадаючых пабываць на дачы. На маё здзіўленне, на гэты раз людзей было шмат. У нашым накірунку два дачныя кааператывы, ды яшчэ прыгарадныя вёскі, цэнтр саўгаса. Стаю, гляджу на дачнікаў і думаю: я ж іх усіх ведаю каля 30 гадоў. Некалі ўсе былі маладыя, а зараз – усе пенсіянеры, ссівелыя, кульгавыя, згорбленыя. У многіх у руках сумкі-каляскі, каб лягчэй было несці нейкі скарб, таму што ад прыпынку аўтобуса да дач яшчэ кіламетры са два трэба ісці пешшу па грунтавой дарозе.

– Хоць бы “гармошку” далі, – чую размову, – а то стаяць цяжка, ногі баляць.

– А ты думаеш, што ў “гармошцы” дык і месца будзе? Вунь самыя хітрыя едуць на вакзал, там купляюць білет і садзяцца. А ты захацела тут…

– А чаму адна, дзе твая палавіна?

– Рашылі да мая па адным ездзіць. Для дваіх атрымліваецца вельмі дарагая дарога. Яшчэ ж не заначуеш. Тут квіткі на тралейбус, там на білет… Адну пенсію дачцэ аддаём, яна адна дваіх дзяцей паднімае. Работы добрай няма, капейкі плацяць. А мужык яе як з’ехаў у Расію на заробкі, дык там і застаўся, другую знайшоў. Я ёй казала, каб не пускала, дык не паслухалася, дом хацелі будаваць, ужо і падмурак паставілі… А зараз сядзіць з дзецьмі ў сваёй “общаге” на дзявятым паверсе.

З-за павароту паказалася “гармошка”. Усе неяк прыбадзёрыліся, заспяшаліся бліжэй да дзвярэй аўтобуса. Аднак з трох адчыніліся толькі адны. Натоўп рынуўся туды… Кандуктарка перакрыла ўваход і стала крычаць, каб не ціснулі, ёй цяжка абілечваць. І так па адным ўсе сталі паднімацца ў старэнькі аўтобус. Вельмі марудна і доўга. Калі я ўвайшла, ужо не то што сесці, стаць не былі дзе.

Праз некаторы час дабралася да дачы. Абышла яе вакол, усё на месцы. Падышоў сусед. Расказаў свежыя навіны: на нашай вуліцы за зіму памерлі двое – Андрэй, 62 гады, і Соня – 58. Год таму яна пахавала мужа. Я паглядзела на яе невялікую драўляную хатку, і мне падалося, што яна неяк счарнела і сіратліва стаіць у чаканні новых дачнікаў.

М.Э.ДАВЫДОВІЧ,

жыхарка г.Бабруйска.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Кучма: Россия предлагает сделать новую границу с Украиной

Представитель Украины в трехсторонней контактной группе по урегулированию ситуации на Донбассе Леонид Кучма считает, что Россия фактически хочет создать на линии соприкосновения на Донбассе новую гран

Лукашенко открыл завод «Белджи» и рассказал об указе по стимулированию покупки автомобилей Geely белорусами

В Беларуси разрабатывается проект указа, направленный на стимулирование покупки белорусами отечественных легковых автомобилей, произведенных СЗАО "Белджи".

МНС сможет блокировать операции плательщиков по их электронным кошелькам

Министерство по налогам и сборам Беларуси получило право приостанавливать операции плательщиков по их электронным кошелькам.