Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:07 19 студзеня 2017
16
Памер шрыфта

Не выключана, што працэс пройдзе ў адкрытым рэжыме.

Нагадаем: раніцай 23 мая мінулага года вучань 74-й гімназіі Мінска напаў на 57-гадовую настаўніцу рускай мовы і літаратуры з нажом і нанёс ёй некалькі ўдараў у вобласць шыі. Педагог у цяжкім стане была дастаўлена ў бальніцу.

Там жанчыну прааперыравалі, а крыху пазней яна распавяла нашай газеце, што псіхолаг параіў ёй вярнуцца на працу ў гімназію, хаця сама яна на гэты конт тады яшчэ не вызначылася. Паводле нашай інфармацыі, пацярпелая настаўніца Валянціна Губарэвіч доўгі час лячылася, праходзіла рэабілітацыю, а затым вярнулася на працу ў тую ж самую гімназію.

Тым часам школьнік, які напаў на настаўніцу з нажом, прайшоў псіхолага-псіхіятрычную экспертызу, якая паказала, што малады чалавек у момант здзяйснення свайго ўчынку “мог у поўнай меры ўсведамляць значэнне сваіх дзеянняў”.

“Як вынікае з матэрыялаў крымінальнай справы, матывам злачынства непаўналетняга з’явілася помста за быццам бы неаб’ектыўную ацэнку настаўнікам яго ведаў, – паведаміў сайт Генеральнай пракуратуры. – За здзяйсненне згаданага злачынства непаўналетняму прадугледжана крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 12 гадоў”.

“Судовы працэс можа распачацца напрыканцы гэтага месяца, – распавяла “Народнай Волі” інфармаваная крыніца, блізкая да боку пацярпелай. – І, наколькі вядома, суд можа быць адкрытым, нягледзячы на тое, што ў справе фігурыруе непаўналетні. Усё будзе залежаць ад рашэння суддзі, хаця адвакаты абвінавачанага выступаюць за закрыты разгляд справы”.

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

У Літве стварылі праект, які мусіць супрацьдзейнічаць расійскай прапагандзе

У Літве запрацаваў сайт «Vatnikas» на якім будуць публікавацца дадзеныя тых, хто распаўсюджвае расійскую прапаганду, ілжывую інфармацыю і наогул розным чынам спрабуе маніпуляваць свядомасцю жыхароў Лі

Чемпионат по зимнему плаванию проходит в Минске

17 января в Минске на реке Свислочь стартовал открытый чемпионат Беларуси по спортивному зимнему плаванию "Минск Опен" — III этап Кубка мира IWSA World Cup.

КНДР и Южная Корея пройдут на Олимпиаде под общим флагом

Северная и Южная Кореи договорились о создании единой женской команды по хоккею на зимних Олимпийских играх в Пхенчхане.