Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Выборы
6:00 13 лiпеня 2015
9
Памер шрыфта

Жанчын –
наперад

Ужо ў першыя гадзіны пасля прызначэння прэзідэнцкіх выбараў прэтэндэнтка на пасаду кіраўніка дзяржавы ад кааліцыі «Народны рэферэндум» Таццяна Караткевіч была ля Мінскага гарвыканкама, каб падаць заяўкі на перадвыбарныя пікеты.

З аднаго боку, агітацыйныя пікеты магчымы, толькі калі кандыдат ужо зарэгістраваны. Але, з другога боку, заяўка пададзена на пікеты па «зборы подпісаў па стварэнні ініцыятыўнай групы». Іншымі словамі, не кандыдаткай, а звычайнай грамадзянкай.

Паглядзім, што з гэтага выйдзе. Сама Таццяна кажа, што да выбараў гатова і афіцыйна пачынае кампанію.

Падчас прэс-канферэнцыі з гэтай нагоды намеснік старшыні Партыі БНФ і былы кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Рыгор Кастусёў пажадаў Караткевіч добрага шляху ў гэтай няпростай справе. «Партыя БНФ заўсёды выступала за адзінага кандыдата ад дэмакратычных сіл. Калі гэтага зрабіць не атрымалася, мы выступілі за тое, каб быў адзіны хаця б ад кааліцыі «Народны рэферэндум», — нагадаў ён.

Акрамя таго, Кастусёў папракнуў іншых прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта з мужчынскага асяроддзя: маўляў, ён размаўляў з усімі прэтэндэнтамі, каб яны адкінулі свае амбіцыі і падтрымалі Караткевіч. «Але джэнтльменаў, на жаль, не знайшлося», – з прыкрасцю сказаў Кастусёў, і прапанаваў мужчынам падумаць пра ягоную прапанову яшчэ раз.

ДА слова

Журналісты Радыё Свабода распавялі пра цікавы выпадак. Калі ў дзень прызначэння даты выбараў яны выйшлі на вуліцы Мінска з апытаннем, каго мінчане  бачаць кандыдатам, то нечакана пачулі такі адказ:

– Караткевіча.

– Якога? – са здзіўленнем запыталася журналістка.

– Уладзіміра.

Лебедько приглашает
в свою команду!

«Меня зовут Анатолий Лебедько. Я лидер Объединенной гражданской партии, которая выступает за создание новых рабочих мест. Мы знаем, как это сделать, у нас есть программа создания новых эффективных рабочих мест с достойной оплатой. 

Эта программа даст каждому новые возможности, достойную жизнь, право выбора и надежное будущее. 

В моей профессиональной команде доктор экономических наук, профессор Станислав Богданкевич, премьер-министр Беларуси 1994–1996 гг. Михаил Чигирь, экономист Лев Марголин. С нами народная артистка Беларуси Зинаида Бондаренко, кинорежиссер Юрий Хащеватский, народные депутаты Верховного Совета СССР и Беларуси Виктор Корнеенко, Александр Добровольский, Марат Афанасьев. В нашей команде люди всех возрастов и занятий: врачи, учителя, студенты, предприниматели, рабочие – все, кто хочет нормально работать и достойно зарабатывать в своей стране…»

Анатолий Лебедько не изменил своего решения участвовать в президентских выборах. И выступил с заявлением, в котором пригласил всех желающих присоединиться к его команде. 

Руководить избирательным штабом лидера ОГП будет экономист Лев Марголин.

Эх, если б был единый кандидат…

Независимый институт социально-экономических и политических исследований, зарегистрированный в Вильнюсе, обнародовал данные, которые показывают, с каких электоральных рейтингов начинается старт президентской кампании. Вопрос: «Если Александр Лукашенко будет в пятый раз выставлять свою кандидатуру на президентских выборах и с ним будет соперничать кандидат от демократической оппозиции, за кого из них вы бы проголосовали?»

37,4% ответили «за Лукашенко», 20,6% – «за кандидата от демократической оппозиции», 27% не проголосовали бы «ни за одного из них». Таким образом, единый кандидат оппозиции в рейтинге не очень сильно отставал бы от Александра Лукашенко. 

Если бы, конечно, такой кандидат был. Что касается персональных рейтингов оппозиционных политиков, то самый высокий у Николая Статкевича – 5%.

На дыстанцыю не выйшла

Намесніца старшыні ГА “Таварыства беларускай мовы” Алена Анісім абвясціла, што выходзіць з прэзідэнцкай кампаніі.

Адпаведнае рашэнне прыняла не персанальна Анісім, а ўся яе каманда. У выніковай заяве грамадзян, якія ў свой час падтрымалі вылучэнне Анісім у прэзідэнты, сказана, што ініцыятыва па вылучэнні была прадыктавана «геапалітычнай сітуацыяй, калі адбыўся захоп часткі Украіны і пачуліся закіды адносна таго ж лёсу і ў дачыненні да Беларусі». А таксама «нежаданнем апазіцыі знайсці паразуменне і выйсці на гэтыя выбары з адзіным кандыдатам».

За гэты час, адзначаюць грамадзяне, якія збіраліся вылучаць Анісім, быў праведзены Усебеларускі кангрэс за незалежнасць, прыняты Маніфест у абарону незалежнасці Беларусі, арганізавана абмеркаванне палітычнай і эканамічнай сітуацыі на пасяджэннях адпаведных камісій. «Улічваючы ўсё вышэйсказанае, а таксама адсутнасць канкрэтных змен у выбарчым працэсе, мы прыйшлі да наступных высноў: спыніць свой удзел у кампаніі па вылучэнні кандыдатуры на пасаду прэзідэнта ад нацыянальна-патрыятычных сіл у сёлетняй выбарчай кампаніі. Сканцэнтраваць свае намаганні па кансалідацыі беларускага грамадства на аснове дыялогу і пашырэння кола падпісантаў Маніфеста ў абарону незалежнасці», – гаворыцца ў дакуменце.

На прэс-канферэнцыі Алена Анісім зазначыла: «Нават калі я не лічу гэта адзіна правільным рашэннем, тым не менш такое рашэнне каманды. Я лічу, што трэба падпарадкоўвацца, бо працаваць можна толькі ў камандзе. Такім чынам, гэта наша агульнае рашэнне».

Дарэчы, Алена Анісім не выглядала расчараванай з нагоды свайго зняцця з выбараў. Але і не была шчырай. Па крайняй меры дадзеныя тлумачэнні прычын зняцця з выбараў выглядаюць прыцягнутымі за вушы. 

Новае – гэта
прыхаванае старое

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына назвала некалькі адметнасцяў сёлетняй прэзідэнцкай кампаніі. Гэта тое, што будзе адрозніваць абранне прэзідэнта ў 2015 годзе ад папярэдніх выбараў. 

Па-першае, кандыдаты ў прэзідэнты будуць самастойна фінансаваць сваю кампанію. Зняты абмежаванні на памер асабістага фінансавага фонду кожнага кандыдата ў прэзідэнты, і гэтыя фонды можна ствараць ужо з моманту рэгістрацыі ініцыятыўных груп.

У нармальных умовах такую норму, напэўна, трэба было б прызнаць слушнай. Але ў беларускіх умовах які бізнесмен не пабаіцца фінансава падтрымаць кандыдата ад апазіцыі? Такім чынам, падаецца, што ранейшая норма, калі ўсе кандыдаты атрымлівалі на выбары аднолькавую суму з бюджэту, была больш дэмакратычнай.

Другое. Звесткі пра кандыдатаў будуць паведамляцца ў агульнай улётцы, якую падрыхтуе Цэнтральная выбарчая камісія. 

Такія ўлёткі праз “Белпошту” атрымаюць усе выбаршчыкі. 

З аднаго боку, новаўвядзенне добрае, бо адзін кандыдат зможа надрукаваць улёткі, другі – не, адзін данясе іх да паштовых скрыняў, другі не данясе… Але рашэнне пра змест гэтых улётак і пра тое, якую інфармацыю пра кандыдатаў размясціць, прымае Цэнтрвыбаркам. 

Трэцяе. На сёлетніх выбарах забаронены заклік да байкоту выбараў, прычым гэта тычыцца не толькі патэнцыяльных кандыдатаў і сябраў іхніх каманд, але і ўсіх выбаршчыкаў.

Забарона мець сваю пазіцыю і агучваць яе – гэта, зразумела, вельмі далёка ад дэмакратыі. Але Лідзія Ярмошына сцвярджае, што Беларусь далучылася да Канвенцыі аб стандартах выбараў СНД, а ў гэтай канвенцыі існуе такая забарона. 

Чацвёртае. Даверанымі асобамі кандыдатаў у прэзідэнты не могуць быць іншыя кандыдаты ў прэзідэнты. 

Лідзія Ярмошына патлумачыла гэта тым, што падчас ранейшых кампаній многія кандыдаты карысталіся такой магчымасцю і фактычна павялічвалі час агітацыі на сваю карысць. Трэба разумець, што кандыдат Аляксандр Лукашэнка, для якога з 1994 года ўвогуле не існавала такога паняцця, як абмежаванне па часе ў тэле- і радыёэфіры, не павялічваў штучна час агітацыі за самога сябе.

Пятае. Зменена форма дэкларацыі аб даходах, якую падаюць кандыдаты на прэзідэнцкую пасаду.

Цяпер калі кандыдат у прэзідэнты не мае крыніцы прыбыткаў (афіцыйна не працуе), то ён абавязаны паказаць, за чый кошт ён існуе. 

Ёсць і некаторыя іншыя нязначныя змяненні. Напрыклад, кандыдаты атрымалі магчымасць абскардзіць некаторыя рашэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі – напрыклад, аб адмове ў рэгістрацыі. Але па галоўных праблемных момантах беларускіх выбараў – празрыстасці і адкрытасці падліку галасоў, дэмакратычнасці фарміравання складу выбарчых камісій, кантролю за скрынямі для галасавання, датэрміновым галасаванні – ніякіх змен не адбылося. Так што пад выглядам новага мы будзем мець даўно знаёмае старое.

Пяць кандыдатаў?

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына выказала свой прагноз адносна колькасці кандыдатаў, якія могуць быць зарэгістраваны на выбарах прэзідэнта.

– Спадзяюся, што іх будзе хаця б не менш за пяць, – сказала Лідзія Ярмошына. – У выбаршчыкаў павінен быць выбар, таму што ў выпадку, калі не ажыццяўляецца палітычная барацьба і няма канкурэнцыі на выбарах (тым больш – прэзідэнцкіх), выбаршчыкі адчуваюць пэўнае расчараванне, што адбіваецца на іх яўцы на ўчасткі.

Пагадзіцеся, у старшыні ЦВК дзіўныя ўяўленні пра сапраўдную палітычную барацьбу і сапраўдную палітычную канкурэнцыю.

Мінус адзін

Актывіст з Кобрына Алесь Мех вырашыў адмовіцца ад сваіх прэзідэнцкіх амбіцый і падтрымаць ініцыятыву Някляева аб вылучэнні адзіным кандыдатам ад дэмсіл Міколы Статкевіча.

Паводле слоў Меха, яго каманда пазітыўна ўспрымае ідэю Някляева, але лічыць, што гэтую ініцыятыву «неабходна пашыраць». У прыватнасці, трэба «заклікаць народ наогул не ўдзельнічаць у гэтых выбарах, а тым, каго прымусяць прыйсці на выбары, прапанаваць выкрэсліваць усіх кандыдатаў, імёны якіх будуць у бюлетэнях», лічыць Алесь Мех.


Аўтар: Алег СНОЎ. 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Сайт «Белорусский партизан» возобновил работу в домене .by

Сайт "Белорусский партизан", заблокированный Министреством информации 15 декабря, заработал в доменной зоне .by. Об этом сообщает само издание, которое теперь доступно по адресу belaruspartisan.by.

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр
16 снежня 2017

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).