Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі распавёў, чаму ён не захацеў папраўляць зрок у дзяржаўнай медыцынскай установе.
6:00 4 студзеня 2017
14
Памер шрыфта

– Адно вока мне ўжо прааперыравалі ў медыцынскім цэнтры “Новое зрение”, – распавёў Станіслаў Станіслававіч “Народнай Волі”. – І зрок значна палепшыўся! Чаго варты хаця б той факт, што я ўпершыню за пяць гадоў прачытаў за ноч кнігу правым вокам. А на 10 студзеня ў тым жа цэнтры прызначана аперацыя і на другое вока. Будуць замяняць хрусталік.

– Калі ў вас пачаліся праблемы са зрокам?

– Напэўна, пасля таго як набыў для працы камп’ютар з вялікім экранам. Пачаў заўважаць, што газету ўжо магу чытаць з цяжкасцю – альбо з лупай, альбо з моцнымі акулярамі. Мне такая сітуацыя, шчыра кажучы, абрыдла, таму і рашыўся на аперацыю. І не шкадую. Магу сказаць, што ў Беларусі – добрыя прафесіяналы.

– А ці маглі вы звярнуцца ў дзяржаўную медыцынскую ўстанову, скажам, у лечкамісію?

– Маю на гэта поўнае права, але не захацеў. Тыя мае знаёмыя, хто звяртаўся ў лечкамісію за такой дапамогай, што патрабавалася мне, засталіся незадаволеныя вынікамі. Таму я паслухаў параду іншага чалавека – майго кардыёлага.

– Ці пазналі вас у прыватным медыцынскім цэнтры?

– Пазналі і вельмі добра паставіліся. Дарэчы, калі параўноўваць беларускія кошты на такія аперацыі з аналагічнымі ў Літве, Польшчы альбо ў ЗША, то ў нас атрымліваецца танней. І наогул мне там усё спадабалася – і арганізацыя працэсу, і тэхнічны складнік, і прафесіяналізм персаналу. Разумна зробленая структура.

Аўтар: Алесь СІВЫ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Овсяные отруби – 6 полезных свойств

Из овса делают самые разнообразные продукты, но особенно людям полюбились овсяные хлопья и отруби. Благодаря своим полезным свойствам отруби очищают организм, способствуют похудению, и это еще не весь

В Барановичах мужчина с гранатой пришел в дом бывшей сожительницы и стал требовать алкоголь

В городе 17 января произошло очередное громкое происшествие, вызванное злоупотреблением алкоголем.

Белорусские ученые создали опытное производство композитов для 3D-печати

Институт химии новых материалов Национальной академии наук (НАН) создал опытное производство композиционных материалов на основе термопластов белорусского производства, которые можно использовать для