Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 20 чэрвеня 2017
31
Памер шрыфта

Нагадаем, напрыканцы мінулага года старшыня Цэнтральнай рады БСДГ Станіслаў Шушкевіч не выключыў магчымасць ліквідацыі партыі Мінюстам, матывуючы гэта адсутнасцю сродкаў на ўтрыманне офісаў.

– Сітуацыя не змянілася, – пачуў я днямі ад Станіслава Станіслававіча. – Як і раней казаў, мы не ў стане аплачваць арэнду і ўжо перасталі карыстацца шэраг памяшканняў, за якія трэба аддаваць па тысячы долараў у месяц. Паводле закона дзейнасць партыі могуць спыніць за тое, што яна не мае офісаў, і мы чакаем, калі гэта адбудзецца. Хаця Міністэрства юстыцыі пакуль маўчыць, прэтэнзій не прад’яўляе.

– Колькі вы ўжо не аплачваеце арэнду?

– Недзе каля чатырох месяцаў. І змагацца за нешта тут не мае сэнсу, таму што, нават калі арганізацыю закрыюць, працягнем дзейнічаць як аргкамітэт. І будзем рабіць усё тое, што рабіла партыя. З той розніцай, што сэканомленыя грошы застануцца пры нас.

– Адным словам, вам гэты афіцыйны статус не надта і патрэбны?

– Ды ён асабліва і нікому не патрэбны ў беларускай сітуацыі. Калі нам неабходна будзе вылучыць кандыдатаў, то можна гэта зрабіць не па партыйных спісах, а шляхам збору подпісаў. А калі няма людзей, то няма сэнсу і вылучаць.

І ўвогуле, існаванне ў Беларусі апазіцыйных партый – гэта шырма, бо гэтыя структуры фактычна не маюць ніякіх правоў. Сходы партыйцаў нярэдка даводзілася рабіць паўпадпольна, хаця партыя афіцыйна зарэгістравана. Але ж загадзя трэба было атрымаць дазвол і гэтак далей. А дазвол атрымаць – праблема. Таму магла прыйсці міліцыя і ў любы момант разагнаць. Былі такія выпадкі… Ніякіх пераваг у рэгістрацыі я не бачу.

– Калі вы апошні раз праводзілі справаздачна-выбарчае мерапрыемства?

– Вельмі даўно, таму ў гэтым плане таксама парушаем закон. І, шчыра вам скажу, маю вялікае жаданне, каб мяне змяніў на пасадзе старшыні Цэнтральнай рады хто-небудзь іншы. Але ніхто не хоча, і я сябе з гэтай нагоды адчуваю вельмі дрэнна. У такой сітуацыі партыйнымі справамі зараз актыўна не займаюся.

– Але ж працягваеце заставацца лідарам партыі?

– Працягваю, пакуль нас не ліквідавалі. Калі Міністэрства юстыцыі не захоча рабіць нам дрэнна, мы можам існаваць у такім стане яшчэ доўга. 

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Вялікія рэформы ЖКГ?

На гэтым тыдні ўрад актыўна абмяркоўвае колькі і як насельніцтва павінна аплочваць паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Девять продуктов для здоровья сосудов

Присутствие этих продуктов в рационе станет отличной профилактикой заболеваний сердечно-сосудистой системы.

“Радыё хаваць рана…” Сустрэча з Нінай Палуцкай

У Гродне 17 кастрычніка ў “Цэнтры гарадскога жыцця” прайшла сустрэча з Нінай Палуцкай, рэдактаркай аднаго з першых незалежных радыё Беларусі “Радыё НБК”.