Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

12:49 22 снежня 2016
6
Памер шрыфта

– Чаму мы сабраліся ў Віскулях? У Беларусі было вельмі цяжкае становішча: мы не ведалі, як перажыць зіму 1991–1992 гадоў, – узгадаў экс-старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч у эфіры “Еўрарадыё”. – Нам патрэбны былі нафта і газ, а грошай не было. Мы хацелі прытармазіць рынкавыя рэформы, калі за ўсё трэба плаціць, хацелі папрасіць Расію па-савецку, па-старому проста паставіць нам нафту і газ. Прэм’ер Кебіч неаднаразова прасіў мяне запрасіць Ельцына ў Беларусь на паляванне, а мы, маўляў, тут яго ўгаворым на нафту і газ. А каб яго запрасіць, неабходна быць з ім сам-насам.

20 кастрычніка 1991 года Міхаіл Гарбачоў збірае чарговы Дзяржсавет, на якім прапануе нам для ратыфікацыі парламентамі рэспублік праект новай Саюзнай дамовы. Праект гэты мне страшэнна не спадабаўся. Што я і сказаў Гарбачову. Мяне ў больш рэзкай форме падтрымаў Ельцын. Гарбачоў моўчкі ўстаў і сышоў. «Вы нас пасварылі з Гарбачовым, – кажа нам з Ельцыным Карымаў, тагачасны кіраўнік Узбекістана. – Ідзіце, адшукайце яго і прывядзіце сюды».

Так мы з Ельцыным нарэшце засталіся сам-насам, і я запрасіў яго прыехаць у Белавежскую пушчу, у рэзідэнцыю “Віскулі” на паляванне. І ён адразу пагадзіўся. Так была прызначана гэтая сустрэча. Іншая справа – я лічыў, што будзе непрыстойна, калі газ і нафту Беларусі Ельцын дасць за кошт Украіны – забярэ нешта ў іх, каб аддаць нам. Па прапанове Кебіча запрасілі на гэтую сустрэчу Украіну.

Пачалі мы абмяркоўваць гэтую сітуацыю з нафтай і газам, і ўбачылі, што калі дзейнічаць па законе, як складаючыя часткі Савецкага Саюза, то ў нас не застаецца іншага шляху, як прасіць Гарбачова, кіраўніка СССР. І тут філосаф, марксіст-ленінец Генадзь Бурбуліс (Дзяржсакратар РСФСР. – Рэд.), да якога я, як і да ўсіх філосафаў такога кшталту, ставіўся без вялікай павагі, кажа: «А ці не пагодзіцеся вы падпісацца пад такой фразай: «СССР як геапалітычная рэчаіснасць і суб’ект міжнароднага права заканчвае сваё існаванне». І ўсе раптам пагадзіліся.

«Мала пад гэтым падпісацца, – кажа Ельцын. – Мы павінны сказаць, што ў нас будзе з эканомікай, што будзе з межамі, вайскоўцамі, ядзернай зброяй, правамі чалавека». Імгненна сабралі камісію з экспертаў і даручылі ім за ноч падрыхтаваць пагадненне. Але гэта была не знішчальная дамоўленасць, а стваральная: мы стваралі Супольнасць Незалежных Дзяржаў…

Калі коратка, то ў Віскулях адбыўся развод. Без гвалту і крыкаў. І ўсе астатнія рэспублікі СССР гэта прызналі 19–21 снежня 1991 года ў Алма-Аты. Далей трэба было ўжо незалежным краінам будаваць сваё жыццё самастойна…»

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Цэнтр Жыткавічаў рыхтуюць да абласных «Дажынак», а жыхары ўскраін скардзяцца на бездарожжа

У Жыткавічах (Гомельская вобласць) рыхтуюцца да абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі", які плануецца ў пачатку снежня. Тым часам жыхары горада скардзяцца ўладам на бездарожжа.

Экс-начальник МРЭО ГАИ Пинска приговорен к 4 годам колонии за взятки и превышение полномочий

Суд Пинского района и Пинска сегодня вынес приговор в отношении трех обвиняемых по уголовному делу о взятках в МРЭО ГАИ города.

Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Някляеву

Мінгарсуд 22 лістапада адмовіў Уладзіміру Някляеву ў задавальненні скаргі на рашэнне суда Ленінскага раёна Мінска аб 10-сутачным арышце за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным "Маршы абураных беларусаў