Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 15 мая 2017
6
Памер шрыфта

У Верхнім горадзе Мінска ў выхадныя ўпершыню пройдзе свята беларускай культуры «Вытокі». На вулачках размесцяцца шапікі, дзе свае вырабы прапануюць больш за 200 майстроў народнай творчасці і рамеснікаў. Тут жа можна будзе пакаштаваць стравы беларускай нацыянальнай кухні.

Але самае галоўнае мерапрыемства адбудзецца на сцэнічнай пляцоўцы, што на плошчы Свабоды. На ёй выступяць лепшыя калектывы краіны – народны ансамбль «Вязынка», ансамбль народнай песні «Церніца», Дзяржаўны ансамбль танца Рэспублікі Беларусь.

На сцэне карэтнага панадворка пройдуць майстар-класы, прагучаць жаночыя вясновыя і мужчынскія народныя песні, застольныя беларускія, творы Агінскага і Манюшкі.

Арганізатарамі свята сталі Мінскі гарвыканкам і грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз майстроў народнай творчасці».

Аўтар: Вікторыя ДРОЗД 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".