Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Кратка
284
Памер шрыфта

Курс – на Турцыю
Турэцкі футбольны клуб «Газіянтэпспор» паведаміў аб падпісанні двухгадовага кантракта з 28-гадовым паўабаронцам беларускай зборнай Антонам Пуцілам.
У мінулым сезоне ігрок выступаў за маскоўскае «Тарпеда» і, забіўшы чатыры мячы, стаў лепшым бамбардзірам каманды. Сталічны клуб заняў перадапошняе месца і выбыў з прэм’ер-лігі чэмпіянату Расіі.
«Газіянтэпспор» фінішаваў на 10-м месцы ў чэмпіянаце Турцыі, набраўшы столькі ж ачкоў, колькі і «Генчлербірлігі», што размясціўся на радок вышэй. За гэты клуб выступае беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб.
Беларуская футбольная зборная
губляе пазіцыі
На 20 месцаў – з 80-га на 100-е –
апусцілася ў рэйтынгу ФІФА зборная Беларусі.
У чэрвені каманда Аляксандра Хацкевіча правяла два матчы і ў абодвух прайграла (Расіі ў таварыскім і Іспаніі ў адборачным чэмпіянаце Еўропы-2016).
У еўрапейскім рэйтынгу беларуская зборная перамясцілася з 37-га на 42-і радок.
Лепшым для беларускай зборнай з’яўляецца 36-е месца ў сусветным рэйтынгу ў лютым 2011 года. Усяго ў рэйтынг уключана 209 зборных, паведамляе БелаПАН.
Рыхтуйце сані летам
Хакейная зборная Беларусі стартуе на ЧС-2016 матчам з камандай Фінляндыі.
Міжнароднай федэрацыяй хакея (IIHF) апублікаваны расклад 80-га чэмпіянату свету, які пройдзе з 6 па 22 мая 2016 года ў расійскіх Маскве і Санкт-Пецярбургу. Нацыянальная зборная Беларусі па хакеі адкрые турнір матчам супраць каманды Фінляндыі.
Зборная Беларусі, якая займае 9-е месца ў сусветным рэйтынгу IIHF, згуляе на групавым этапе чэмпіянату свету ў групе В (у Санкт-Пецярбургу), у Палацы спорту «Юбілейны», і ўступіць у барацьбу ў дзень адкрыцця – 6 мая. Акрамя зборнай Фінляндыі сапернікамі беларускіх хакеістаў на першым этапе таксама стануць каманды Канады, ЗША, Славакіі, Францыі, Германіі і Венгрыі, інфармуе БЕЛТА.
Поўны расклад гульняў зборнай Беларусі ў групе В на ЧС-2016 выглядае так:
6 мая Беларусь–Фінляндыя (пачатак у 20.15);
7 мая Беларусь–ЗША (20.15);
9 мая Беларусь–Канада (16.15);
11 мая Беларусь–Славакія (16.15);
13 мая Беларусь–Германія (20.15);
14 мая Беларусь–Венгрыя (16.15);
17 мая Беларусь–Францыя (16.15).
У групе А, матчы якой пройдуць у маскоўскім Лядовым палацы, згуляюць зборныя Расіі, Швецыі, Чэхіі, Швейцарыі, Латвіі, Нарвегіі, Даніі і Казахстана.
Прыбеглі…
Вядомы беларускі лёгкаатлет бягун Аніс Ананенка дыскваліфікаваны
на чатыры гады за ўжыванне геннага допінгу.
Адпаведнае рашэнне прыня-ла дысцыплінарная камісія Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва. Як паведамляе афіцыйны сайт НАДА, адлік яго пакарання вядзецца з 16 чэрвеня 2015 года.
Ананенка быў удзельнікам Алімпійскіх гульняў 2012 года і чэмпіянату свету 2013 года, ён уладальнік 4-га месца на чэмпіянаце Еўропы-2013 у памяшканні і рэкард-смен Беларусі ў бегу на 800 метраў.
Разам з ім дыскваліфікацыю на 4 гады атрымалі Яўген Рачок (спартыўная хадзьба), Мікалай Варыкаў (гандбол), Ілля Макоўскі (веласпорт), Ягор Мірончык (веласпорт).

Каб чытаць больш цікавых і актуальных артыкулаў, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

22 верасня 2017

Меньше проверок и штрафы для «контролеров» — Анфимов рассказал, как изменится контроль в бизнес-сфере

Председатель Комитета государственного контроля Леонид Анфимов подробно рассказал о проекте указа "О мерах по совершенствованию контрольной (надзорной) деятельности".
22 верасня 2017

Василия Сысоева все-таки сняли…

14 сентября в Кричеве узнали об освобождении от занимаемой должности председателя райисполкома Василия Сысоева.