Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 15 мая 2017
10
Памер шрыфта

У мінулым нумары “Народная Воля” падняла вельмі важную праблему – аб утрыманні дарожнага збору.

Што і казаць, найбольшай дыскрымінацыі ў гэтым плане падвяргаюцца пенсіянеры. Асноўная большасць з іх ездзіць толькі на лецішчы і па кароткіх маршрутах. Зімой аўтамабілямі наогул не карыстаюцца, а за лета іх прабег складае не больш за пяць тысяч кіламетраў. Параўнайце з прабегам тых карыстальнікаў, якія за месяц накручваюць на спідометры па дзесяць-пятнаццаць тысяч кіламетраў.

Чаму і пенсіянеры, і тыя, хто, можна сказаць, суткамі не вылазіць з-за руля, павінны пералічваць у бюджэт адну і тую ж суму грошай?

Аплата праз акцызы на літр паліва (ці на 1 кВт для зарадкі акумулятара электрамаблія) найбольш справядлівая і не патрабуе ніякіх выдаткаў: падзяліў агульны дарожны збор за год на колькасць прададзенага паліва – атрымліваў суму акцызу на 1 літр паліва. І ўсё – атрымлівай, дзяржава, грошы кожны дзень у дарожны збор па прынцыпе: спачатку плаціш – потым едзеш.

Мікалай ГУРЫНОВІЧ.

г.Жодзіна.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Цэнтр Жыткавічаў рыхтуюць да абласных «Дажынак», а жыхары ўскраін скардзяцца на бездарожжа

У Жыткавічах (Гомельская вобласць) рыхтуюцца да абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі", які плануецца ў пачатку снежня. Тым часам жыхары горада скардзяцца ўладам на бездарожжа.

Экс-начальник МРЭО ГАИ Пинска приговорен к 4 годам колонии за взятки и превышение полномочий

Суд Пинского района и Пинска сегодня вынес приговор в отношении трех обвиняемых по уголовному делу о взятках в МРЭО ГАИ города.

Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Някляеву

Мінгарсуд 22 лістапада адмовіў Уладзіміру Някляеву ў задавальненні скаргі на рашэнне суда Ленінскага раёна Мінска аб 10-сутачным арышце за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным "Маршы абураных беларусаў