Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:03 19 снежня 2016
7
Памер шрыфта

Следчыя завяршылі расследаванне крымінальнай справы, распачатай у дачыненні да кіроўцы МАЗа, якога абвінавачваюць у гібелі 13-гадовай дзяўчынкі, што загінула падчас уборкі бульбы ў Маладзечанскім раёне.

Нагадаем: трагічны выпадак адбыўся 29 верасня ў Маладзечанскім раёне. Падчас уборкі бульбы самазвал МАЗ наехаў на 13-гадовую школьніцу Вікторыю Папчэня, якая памерла ад атрыманых траўмаў.

Вадзіцелю выставілі абвінавачанне ў парушэнні правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека. Ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Крымінальную справу на яго перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд.

У той жа час у судзе Маладзечанскага раёна разглядаецца грамадзянскі іск Алега Папчэні, бацькі загінуўшай на ўборцы бульбы школьніцы, да СВК “Усход-Агра”, які арганізоўваў работы ў полі. Ён просіць устанавіць факт працоўных адносін паміж яго дачкой і арганізацыяй. У такім выпадку Дэпартамент дзяржінспекцыі па працы будзе абавязаны правесці спецыяльнае расследаванне трагедыі як няшчаснага выпадку на вытворчасці, а таксама вырашыць пытанне страхавых выплат.

Дарэчы, на судзе высветлілася, што рашэнне адправіць на бульбу школьнікаў прыняла выконваючая абавязкі дырэктара школы Галіна Пішчык, але адпаведны загад яна падпісала пазней. Вусны загад аб адпраўцы аддаваў намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Дзяніс Курэц. І Пішчык, і Курэц цяпер працуюць звычайнымі настаўнікамі.

Стала таксама вядома, што яшчэ вясной Міністэрства адукацыі дасылала ў навучальныя ўстановы лісты, у якіх нагадвала аб забароне прыцягваць навучэнцаў да сельскагаспадарчых работ.

Суд запатрабаваў матэрыялы праверкі, якую правяло па гэтым здарэнні ўпраўленне адукацыі Мінаблвыканкама. Судовы працэс працягнецца 6 снежня.

Хто ж адкажа за смерць школьніцы?

Аўтар: Васіль ГРЫЦКЕВІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Мирослав Грабовицкий: Мяч на вашей стороне

Исполнительный директор Федерации биталона Украины рассказал “Народной Воле”, что 22 ноября в Минске решится судьба белорусской спортсменки Дарьи Блашко, которая приняла украинское гражданство.

Шушкевічу няма на каго пакінуць партыю

Старшыня палітычнай партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада” прызнаецца, што яму няма на каго пакінуць партыю.

Сяргей Дарошка прызначаны начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама

Сяргей Дарошка прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама. Такое рашэнне Аляксандр Лукашэнка прыняў 20 лістапада, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.