Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 4 верасня 2016
14
Памер шрыфта

Пагадзіцеся, дзве з паловай сотні чалавек – не так ужо і мала. А калі ўявіць, што ў некалі індустрыяльным Слуцку адно за адным спыняюцца прадпрыемствы, то знайсці новую працу для такой колькасці людзей вельмі і вельмі праблематычна.

Завод “Эмальпосуд” выкідвае на вуліцу высокапрафесійных рабочых з-за таго, што склалася надзвычай цяжкая эканамічная сітуацыя. І гэта на прадпрыемстве, якое доўгі час з’яўлялася, можна сказаць, брэндам горада. Але праблема нават не ў гэтым. Сам завод не проста брэнд – ён унікальны. Такогп чугуна, які выраблялі ў Слуцку, не здолела наладзіць ніводнае прадпрыемства ў свеце. На завод не аднойчы прыязджалі вучыцца спецыялісты з Заходняй Еўропы, а таксама з Расіі. Аналагаў слуцкага чугуна не існуе. Справа ў тым, што на заводзе пільна кантралявалі міграцыю бора ў так званым харчовым чугуне. І ў гэтым вялікая заслуга мясцовых тэхнолагаў.

Дарэчы, чугун, які вырабляецца за мяжой, дагэтуль не можа прайсці нашы санітарныя нормы. Пры тым, што прадпрыемства ўсе 90 гадоў, працавала на прывазной сыравіне. Кокс набывалі ў Польшчы, чыгун дастаўлялі з кар’ераў Тульскай вобласці Расіі, эмаль – з Іспаніі. Выраблялі не толькі патэльні і іншы посуд. Высокай якасцю вызначаліся нашы слуцкія мойкі, паддоны, нават гіры. На заводзе стаялі лагранкі ёмкасцю па пяць тон. Толькі з адной такой лагранкі вырабляўся ўвесь посуд.

Людміла НАЧЫНА 42 гады адпрацавала на прадпрыемстве. Жанчына ледзь стрымлівае слёзы, узгадваючы мінулае:

У нас на заводзе былі працоўныя дынастыі – бацька, сын, нявестка, сямейныя пары. Гадамі перадавалі старэйшыя майстры свае навыкі маладым спецыялістам. Як толькі ўсё пайшло на перакасяк, многія звольніліся. У апошнія месяцы то працуем, то стаім. Ніякай упэўненасці. А гэта ж і на заробках адбіваецца.

Праблемы прадпрыемства пачаліся ў 2007 годзе, калі павысіліся кошты на чыгун, які закупалі ў Расіі. Міністэрства прамысловасці тады не дазволіла часова спыніць завод, як прасіла кіраўніцтва. У выніку ён трапіў у даўгавую яму. Выкараскаваліся самі і пры гэтым пастаўлялі 80% прадукцыі на экспарт. Потым, калі ўвайшлі ў холдынг Беларускага металургічнага завода, сталі, па-сутнасці, забяспечваць заробкі супрацоўнікам Аршанскага завода “Легмаш”, бо завод ужо лічыўся яго цэхам. Сёння ўнікальныя станкі Слуцкага завода адзін за адным здаюцца на металалом. Парэзана ўнікальнае абсталяванне разам з імпартнымі кампанентамі, якія набылі адносна нядаўна. Гэтага пакуль хапае, каб плаціць заробкі аршанцам. Чаму так атрымалася? Чаму аршанскае прадпрыемства, якое ўжо дыхала на ладан, нічога не зрабіла, каб калі не палепшыць сітуацыю на слуцкім заводзе, то хаця б не тапіць яго і самому такім чынам не пайсці на дно?!

Людміла Начына, якая працавала ў аддзеле маркетынгу, ведае адказ на гэтае пытанне:

Аршанскае кіраўніцтва не ведала нашай спецыфікі і не стала нават яе вывучаць.  А мы ж заўсёды арыентаваліся на экспарт. Ніхто гэтага не ўлічыў. Усё скасавалі і накіравалі  прадукцыю выключна на ўнутраны рынак. А ён быў і без таго цалкам забяспечаны ёю. У выніку мы хутка “прагарэлі”. Да гэтага мы спакойна давалі па 150 тысяч долараў штомесяц у бюджэт краіны. Нікому гэта, відаць, было не цікава. Мы сталі для аршанскага кіраўніцтва бяльмом у воку. Ну і яно з намі хутка ўправілася, як кухар з бульбай.

Варта адзначыць, што ўнікальнае прадпрыемства спрабавалі ўратаваць замежныя інвестары. Польская фірма, згодна з планам поўнай рэканструкцыі, за чатыры месяцы прапаноўвала пабудаваць цэхі, а італьянская – забяспечыць абсталяваннем. Здавалася б: вось яно, выйсце! І завод захаваецца, і абсталяванне стане больш сучасным. А галоўнае – застанецца ўнікальная якасць і сакрэты майстэрства перададуць новым пакаленням. Але ўсе планы разбіліся дашчэнту пасля таго, як замежнікі сустрэліся з нашымі міністэрскімі чыноўнікамі. Чаго ад іх тыя захацелі, засталося за кадрам, але жаданне ўкладаць сродкі ў беларускую эканоміку знікла.

Андрэй КАЗЛОЎСКІ адпрацаваў на заводзе 15 гадоў. Пачынаў інжынерам па рамонце абсталявання, а потым стаў інжынерам па ўкамплектацыі. Ён гаворыць:

Праз якіх два месяцы не будзе пра што гаварыць. Ужо рэжуць унікальныя станкі. Калі такімі тэмпамі дабяруцца да пячэй, то ніхто аднавічь нічога не здолее. Такога абсталявання нідзе не знайсці. Разбурэнне ўнікальнага завода – злачынства! На нашу прадукцыю вялікі попыт за мяжой. Цяпер жа нам самім давядзецца набываць тыя ж паддоны за валюту з расійскага Кіраўскага завода і значна горшай якасці.

Сапраўды, наведванне слуцкіх крамаў засведчыла, што прадукцыя “Эмальпосуда” карыстаецца попытам. У прадаўшчыцы магазіна на вуліцы Леніна пытаюмся, ці ёсць патэльня альбо гусятніца ў продажы. “Што вы, даўно іх няма. Вось на ўвесь горад застаўся адзіны чыгунны казан на стэндзе з эмблемай завода. Вельмі шкада, што завод спыніўся.  Я сама карыстаюся чыгуннай патэльняй. А ў вёсках у печ толькі такія і можна ставіць.  Усе гаспадыні ведаюць, што ніякія тэфлонавыя яе не заменяць”.

У сталічных крамах прадукцыя Слуцкага завода таксама адсутнічае. На паліцах толькі ўкраінскія і кітайскія патэльні. Няўжо цяпер заўсёды будзе так?

На нашых вачах завод, які паспяхова працаваў з 1923 года, перажыў вайну, выстаяў у ліхія 90-я, не вытрымаў…  пературбацый “квітнеючай эканомікі”.

Сітуацыю, здаецца, яшчэ можна ўратаваць, калі на завод тэрмінова прызначыць разумнага кіраўніка і прыцягнуць замежных інвестараў для аднаўлення вытворчасці.

Аўтар: Любоў ЛУНЁВА 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Лукашенко: КГБ пресек получение крупнейшей в истории Беларуси взятки в размере $5 млн.

В последние годы общими усилиями компетентных служб коррупцию удалось обуздать, однако о ликвидации негативных явлений еще говорить не приходится. Об этом Александр Лукашенко заявил 15 декабря на торж

Меркель и Макрон намерены реформировать еврозону

Германия и Франция намерены в 2018 году существенно продвинуться на пути реформирования еврозоны.

Анатоль Лябедзька аштрафаваны за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны, сведка-міліцыянер прыгразіў яшчэ адным судом

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 15 снежня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.150 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова, якую супра