Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

З Жыровіцкага манастыра ў Нацыянальны мастацкі музей прыбылі каштоўныя старадаўнія іконы.
6:00 17 лiпеня 2015
18
Памер шрыфта

Беларуская ўніяцкая ікона – гэта заўсёды сенсацыя. Узораў уніяцкага іканапісу ў нас захавалася няшмат. Тыя, што ёсць, у асноўным дабываліся музейшчыкамі ў 1960-я гады ў Брэсцкай вобласці – літаральна з-пад колаў трактароў, якімі руйнавалі храмы. Манера пісьма на тых малалікіх дошках – праставаты, замілавальны архаізм.

І вось некалькі дзён таму Нацыянальны мастацкі музей прадставіў публіцы цудоўныя ўзоры ўніяцкай іконы, выкананыя ў заходнееўрапейскай манеры пісьма. Вялікія дошкі, створаныя яўна для кафедральнага сабора. Адкуль?! Якія скарбы, якія схованкі нечакана адкрыліся музейшчыкам?

Аказалася, што прыкладна шэсць гадоў таму манахі Жыровіцкага манастыра звярнуліся да музея с прапановай узяць сем ікон з уніяцкага іканастаса, які да гэтага часу захаваўся ва Успенскім саборы.

Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старадаўняга беларускага мастацтва музея Аляксандр Адамавіч Ярашэвіч расказаў:

Звычайна ў царквы іконы даводзіцца выпрошваць, а тут сам манастыр па добраслаўленні мітрапаліта Філарэта прапанаваў нам іконы. Яны створаны прыкладна ў 1730-я гады. Варшаўскі даследчык Войцек Бабецкі ў Вільнюскім архіве знайшоў дакумент – кантракт на выраб іканастаса ў Жыровічах. Мы, канечне, з радасцю ўзялі іконы. І калі нашы рэстаўратары знялі пазнейшыя запісы, пад імі аказаўся найпрыгажэйшы краявід, выкананы ў заходнееўрапейскай манеры. Такіх ікон па якасці жывапісу, па майстэрстве ў краіне больш няма! 

Акрамя апосталаў і прарокаў, распавёў Аляксандр Адамавіч, у музей ад манахаў прыйшла таксама дошка з унікальным сюжэтам пра з’яўленне Жыровіцкай іконы – рэльефа з яшмы вышынёй у чатыры з паловай сантыметры. Паводле падання, у 1470 годзе пастухі ўбачылі яе на галінах старой грушы. Праз нейкі час ікона была абвешчана вярхоўным рымскім пантыфікам цудатворнай (дарэчы, нашмат раней, чым Вострабрамская ікона ў Вільні). Гэта адзіны цудатворны абраз, які захаваўся ў Беларусі.

Цяпер уніяцкія іконы будуць вісець у асноўнай экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея. Спяшайцеся ўбачыць!

Кірыл БУБНОЎ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Сколько стоит домашний повар?

Как правило, поваров в семью сегодня нанимают не так часто. Считается, что это барство, лишние расходы. Чаще приглашают няню или домработницу. Однако мало кто представляет, что личный повар поможет сэ

В Новогрудском районе застолье закончилось убийством двух человек

Посиделки компании из трёх человек окончилось ссорой и смертью двоих участников, третий обвиняется по уголовному делу.

Физкультуру и спорт избавили от налога на прибыль

Учреждения физической культуры и спорта, финансируемые из бюджета, освобождаются от уплаты налога на прибыль. Соответствующий указ № 443 президент подписал 12 декабря.