Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 4 верасня 2016
26
Памер шрыфта

Кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 6-га склікання з вёскі Талька Пухавіцкага раёна  Наталля Ільініч атрымала адказ на сваю скаргу з абласной выбарчай камісіі.

Як раней паведамляла “Народная Воля”, Наталля пратэставала супраць цэнзуры акруговай камісіі, якая з біяграфічных звестак кандыдата чамусьці выкрасліла дадзеныя, якія характарызуюць яе са станоўчага боку, –  тое, што Наталля нарадзілася ў сям’і настаўнікаў, што яна – настаўнік вышэйшай катэгорыі, што зараз займаецца аграэкатурызмам, рэдакціруе настаўніцкі метадычны сайт aacenka.by, з’яўляецца сябрам Таварыства беларускай школы. Пасля правак камісіі з плаката таксама знік сказ: “Пісьменніца Святлана Алексіевіч, лаўрэат Нобеля-2015, падтрымала маю кандыдатуру і ўвайшла ў ініцыятыўную групу”.

Днямі Наталля атрымала адказ з абласной акруговай камісіі.

– І што вы думаеце?! – расказвае Наталля. –  Акруговай камісіі прапанавалі ўключыць літаральна ўсе мае біяграфічныя звесткі ў тэкст і нават вярнулі на ўлётку фотаздымак з “Пагоняй”. Але адну фразу цэнзура ўсё роўна не прапусціла – сказ пра тое, што вядомая на ўвесь свет пісьменніца, нобелеўскі лаўрэат Святлана Алексіевіч падтрымала маю кандыдатуру і ўвайшла ў ініцыятыўную групу. У абласной камісіі палічылі, што, маўляў, “гэтыя звесткі не адносяцца да біяграфічных дадзеных”..

Але ўсё роўна можна сказаць, што гэта перамога. У тым ліку і дзякуючы “Народнай Волі” . Упэўнена, што публікацыя “Цэнзура па-пухавіцку”, якая з’явілася на старонках газеты 19 жніўня, выбаркам  зачапіла. Якая вялікая сіла – вольныя СМІ!

Наталля кажа, што ўрэшце яна пагадзілася з варыянтам без сказа пра Святлану Алексіевіч, і тэкст улёткі зацвердзілі. “Можна было б парадавацца, – уздыхае кандыдат у дэпутаты, – але сумна, што з маёй біяграфіі выкінулі такі моцны аргумент, што на ўсю гэтую валтузню з улёткай спатрэбілася 11 дзён – ад 11 жніўня да 22. 11 дзён выкінуты з агітацыі, бо без друкаваных матэрыялаў не было сэнсу праводзіць сходы і пікеты. Толькі цяпер нарэшце магу ісці да людзей”.

Аўтар: Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Лукашенко: КГБ пресек получение крупнейшей в истории Беларуси взятки в размере $5 млн.

В последние годы общими усилиями компетентных служб коррупцию удалось обуздать, однако о ликвидации негативных явлений еще говорить не приходится. Об этом Александр Лукашенко заявил 15 декабря на торж

Меркель и Макрон намерены реформировать еврозону

Германия и Франция намерены в 2018 году существенно продвинуться на пути реформирования еврозоны.

Анатоль Лябедзька аштрафаваны за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны, сведка-міліцыянер прыгразіў яшчэ адным судом

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька 15 снежня аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.150 рублёў) за збор подпісаў у падтрымку адстаўкі міністра абароны Андрэя Раўкова, якую супра