Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 2 чэрвеня 2017
3
Памер шрыфта

Напрыканцы красавіка грамадская арганізацыя, жадаючы перадаць шэраг кніг у турэмную бібліятэку, звярнулася да начальніка СІЗА №1 і КДБ Беларусі з адпаведнай прапановай.

У лісце ад імя старшыні ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» Барыса Пятровіча выказвалася жаданне ў межах «дабрачыннай дзейнасці па распаўсюджванні айчыннай кнігі, прапагандзе чытання на беларускай мове… перадаць у падарунак бібліятэцы шэраг кніг, сярод якіх будзе і класіка, і творы сучасных беларускіх пісьменнікаў».

19 мая ў СБП паступіў ліст ад начальніка СІЗА №1 Вікенція Варыкаша, дзе паведамлялася, што «фонд бібліятэкі ўстановы ў поўнай меры забяспечаны кнігамі, у тым ліку на беларускай мове, і ў цяперашні час не адчувае патрэбы ў папаўненні».

Нагадаем, што ў лістах фігурантаў «справы патрыётаў», якія трапляюць у СМІ, не раз сустракаецца пажаданне мець больш кніг для чытання, у першую чаргу мастацкай літаратуры на беларускай мове.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Ёсць выява забойцы Паўла Шарамета. Але ўкраінскія ўлады яе хаваюць

Украінская паліцыя мае відэа, на якім бачны два верагодныя забойцы журналіста Паўла Шарамета. Пры гэтым выява твару жанчыны, якая падклала выбухоўку пад аўтамабіль, вельмі дакладная. Але ўкраінская па

На замглавреда «Эха Москвы» Татьяну Фельгенгауэр напали с ножом

Неизвестный проник в редакцию радиостанции "Эхо Москвы" и ранил ножом заместителя главного редактора радиостанции Татьяну Фельгенгауэр. Эту информацию агентству Интерфакс подтвердил главный редактор "

Міністр эканомікі: Ёсць сферы, дзе заробку ў 1000 рублёў давядзецца пачакаць

Нягледзячы на планы ўладаў да канца 2017 года падняць сярэдні заробак у Беларусі да 1000 рублёў, яго ўбачаць не ўсе і не адразу. Гэты факт у эфіры тэлеканала АНТ канстатаваў міністр эканомікі Уладзімі