Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 6 снежня 2016
16
Памер шрыфта

26 жніўня беларускае Міністэрства гандлю афіцыйна перайменавалі ў Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. «Новаму» міністэрству спатрэбілася новая шыльда на ўваход. На яе вытворчасць быў распачаты тэндар.

Кошт шыльды… 5600 дэнамінаваных рублёў, ці 2860  долараў па курсе на 31 жніўня – дзень, калі мусіў скончыцца тэндар.

Вось гэтая шыльда. Звонку здаецца – абсалютна звычайная: памеры стандартныя, літары не пазалочаныя. Такія вісяць на ўваходзе ў кожнае міністэрства! Адкуль такі кошт?

«Мы хацелі шыльду за гэтую цану – і нам зрабілі за гэтую цану. А былі прапановы, у якіх была выстаўлена больш высокая цана, – распавёў  “Еўрарадыё” Аляксей Нявольскі з Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю. – Шыльду рабілі ў мастацкім камбінаце Беларускага саюза мастакоў.

Што праўда, была яшчэ адна кампанія – «Бронза-арт». Мы іх арыентавалі на гэтую суму (5600 рублёў. – “Еўрарадыё”), яны спачатку назвалі большы кошт, пасля меншы… Але мы з імі так і не дамовіліся. Яны доўга думалі, пасля нічога мне не выслалі. Мне здаецца, што шыльда ад «Бронза-арт» была б лепшай. Калі вас кошт бянтэжыць – дык у іх, магчыма, быў бы і меншы кошт».

Мастацкі камбінат ГА «Беларускі саюз мастакоў» мае шмат замоў ад дзяржавы. Тамтэйшыя майстры рабілі металічныя надпісы для станцый метро «Грушаўка» і «Малінаўка», парэнчы моста за Нацыянальнай бібліятэкай, ліццё для мінскай Ратушы.

«У нас няма прайс-лістоў. Наша праца індывідуальная. Разлічваецца кожная канкрэтная праца, – тлумачаць на камбінаце. – Спачатку над замовай працуе дызайнер, пасля робіцца разлік. Калі цана не задавальняе – знаходзім кампраміс, каб замова ўсё ж адбылася». 

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Цэнтр Жыткавічаў рыхтуюць да абласных «Дажынак», а жыхары ўскраін скардзяцца на бездарожжа

У Жыткавічах (Гомельская вобласць) рыхтуюцца да абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі", які плануецца ў пачатку снежня. Тым часам жыхары горада скардзяцца ўладам на бездарожжа.

Экс-начальник МРЭО ГАИ Пинска приговорен к 4 годам колонии за взятки и превышение полномочий

Суд Пинского района и Пинска сегодня вынес приговор в отношении трех обвиняемых по уголовному делу о взятках в МРЭО ГАИ города.

Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Някляеву

Мінгарсуд 22 лістапада адмовіў Уладзіміру Някляеву ў задавальненні скаргі на рашэнне суда Ленінскага раёна Мінска аб 10-сутачным арышце за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным "Маршы абураных беларусаў