Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 1 снежня 2016
26
Памер шрыфта

На мінулым тыдні ледзь не на ўсіх незалежных сайтах была апублікавана петыцыя на імя міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча. Яе змест – вынік працы форуму “Свабоду палітвязням Беларусі. Не – бязмежжу і беспакаранасці праваахоўных органаў Беларусі!”, у якім бралі ўдзел вядомыя  праваабаронцы і палітыкі. Гэта адкрыты зварот, падпісацца пад ім можа кожны жадаючы грамадзянін Беларусі. Учора пад зваротам было ўжо амаль 3 тысячы подпісаў.

Пачынаецца петыцыя з нагадвання, што па Законе аб органах унутраных спраў праваахоўнікі абавязаны абараняць жыццё і здароўе грамадзян, забяспечваць парадак, дзейнічаць на прынцыпах законнасці і гуманізму. Аднак “апошнім часам беларускае грамадства кожны дзень бударажаць, шакіруюць навіны аб злачынствах, якія здзяйсняюцца супрацоўнікамі органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь”, – канстатуюць аўтары ліста. І каб не быць галаслоўнымі, пералічваюць 18 фактаў падобных парушэнняў з канкрэтнымі прозвішчамі і датамі.

Напрыклад, узгадваецца інцыдэнт з падлеткам, які быццам бы ўдарыў амапаўца, пра штурм кватэры педыятра Дзмітрыя Серады, падчас якога гаспадар кватэры быў збіты, а дзіця і цяжарная жонка напалоханы. Потым высветлілася, што міліцыянеры памыліліся, але да гэтага часу ніхто з супрацоўнікаў міліцыі не панёс пакарання. Таксама ў лісце ўзгадваюцца факты пра збіццё актывіста Зміцера Дашкевіча і журналіста Паўла Дабравольскага, жорсткае збіццё бабруйскім АМАП заўзятараў футбольнага клуба «Гомель» і іншыя інцыдэнты з балельшчыкамі, пра смерці ў жодзінскім СІЗА Ігара Барбашынскага і Ягора Пратасені.

“Гэтыя некалькі эпізодаў за 2016 год – макушка айсберга, малая доля тых злачынстваў за якімі стаяць супрацоўнікі органаў унутраных спраў”, – лічаць аўтары звароту і патрабуюць “неадкладна навесці парадак у органах унутраных спраў”,” “абавязкова праверыць псіхічнае здароўе супрацоўнікаў МУС”, “навесці парадак у турмах, спыніць здзекі з арыштаваных, асуджаных”, “звольніць з пасады кіраўніка МУС па грамадскай бяспецы, кіраўніка ГУУС Мінгарвыканкама, яго намесніка па грамадскай бяспецы, начальніка мінскага АМАПа, начальніка ДВП, якія не выконваюць свае абавязкі”.

«Калі вы, Шуневіч Ігар Анатольевіч, не кантралюеце сітуацыю, не спраўляецеся з пастаўленымі перад Вамі задачамі ці не ведаеце, як іх вырашыць, то Вы, як афіцэр, які мае гонар і годнасць, павінны падаць у адстаўку”, – такімі словамі заканчваецца зварот да міністра МУС.

Паводле слоў начальніка ўпраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Канстанціна Шалькевіча, з тэкстам петыцыі Ігар Шуневіч азнаёміўся.

–  Каментарыяў пакуль не будзе, – катэгарычна заявіў Канстанцін Шалкевіч. – Надуманая там палова… Калі каментарый міністэрства будзе, то ён з’явіцца на нашым сайце.

Аўтар: Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Макей: Базавае пагадненне аб партнёрстве ў Беларусі з ЕС будзе рана ці позна

Базавае пагадненне аб партнёрстве паміж Беларуссю і Еўрасаюзам будзе рана ці позна, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 24 лістапада журналістам у Бруселі перад пачаткам саміту Усхо

«Это маленький прорыв». В состав Брестской областной избирательной комиссии вошел представитель оппозиции

В облизбирком по выборам депутатов в местные Советы депутатов 28 созыва избрана Мария Волкова, член Белорусской партии левых «Справедиливый мир».

У Мінску прэзентавалі “Тэорыі літаратуры” у беларускім перакладзе

23 лістапада ў Мінску адбылася прэзентацыя беларускага перакладу кнігі польскіх літаратуразнаўцаў Анны Бужыньскай і Міхала Паўла Маркоўскага “Тэорыі літаратуры ХХ ст.”.