Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

11:53 26 мая 2017
20
Памер шрыфта

Словы і музыка народныя

Шумяць вербы каля грэблi,

Што я пасадзiла.

Няма ж таго міленькага,       2 разы

Што я палюбiла.

Няма яго і не будзе,

Паехаў ў Адэсу.

Сказаў: “Расцi, дзяўчынанька,      2 разы

На другую весну!”

Расла, расла дзяўчынанька,

Расцi перастала,

Ждала, ждала міленькага     2 разы

Дый плакацi стала:

– Плачце, вочы, плачце, кары,

Такая ўжо доля!..

Палюбiла міленькага,  2 разы

Пры месяцы стоя.

Не я яго палюбiла,

Палюбiла мацi.

Заставiла сваю дочку  2 разы

Навек гаравацi.

Сонца ўсходзіць – я журуся,

А заходзіць – плачу,

Бо я свайго міленькага         2 разы

Ніколі не ўбачу.

Шумяць вербы каля грэблі,

Што я пасадзіла.

Няма майго міленькага,        2 разы

Што я палюбіла.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Цэнтр Жыткавічаў рыхтуюць да абласных «Дажынак», а жыхары ўскраін скардзяцца на бездарожжа

У Жыткавічах (Гомельская вобласць) рыхтуюцца да абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі", які плануецца ў пачатку снежня. Тым часам жыхары горада скардзяцца ўладам на бездарожжа.

Экс-начальник МРЭО ГАИ Пинска приговорен к 4 годам колонии за взятки и превышение полномочий

Суд Пинского района и Пинска сегодня вынес приговор в отношении трех обвиняемых по уголовному делу о взятках в МРЭО ГАИ города.

Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Някляеву

Мінгарсуд 22 лістапада адмовіў Уладзіміру Някляеву ў задавальненні скаргі на рашэнне суда Ленінскага раёна Мінска аб 10-сутачным арышце за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным "Маршы абураных беларусаў