Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:46 30 студзеня 2017
12
Памер шрыфта

3800 долараў, або 7392 рублі, ці 352 базавыя велічыні, – такая агульная сума штрафу за ўшанаванне памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Усяго былі аштрафаваны 18 актывістаў з розных гарадоў Беларусі. Некаторыя, як Аляксандр Мех з Кобрына, атрымалі максімальнае пакаранне – 50 базавых велічынь. Да некаторых суды ставіліся “літасціва” і штрафавалі па мінімуме – на тры альбо пяць базавых велічынь.

Як вядома, акцыі па ўшанаванні паўстанцаў Каліноўскага традыцыйна на Дзяды адбываюцца штогод у Свіслачы. Ніякіх праблем падчас акцый з міліцыяй не бывае, грамадскага парадку ніхто не парушае, але штогод складаюцца пратаколы і прысуджаюцца штрафы. І зараз, нават на фоне пацяплення адносін з Еўропай, ад гэтай практыкі ўлады не адмовіліся. Пазалетась былі асуджаныя 19 актывістаў, летась – пяць, сёлета 18.

Папярэднія гады за ўдзел у свіслацкіх мерапрыемствах мне давалі  штрафы 10 базавых велічынь, – кажа Аляксандр Мех. – Сыну выносілі проста папярэджанне. А зараз мяне пакаралі па максімуме. Вось такая дэмакратыя. Вось такое стаўленне ў краіне да памяці нацыянальных герояў.

Аўтар: Ігар ЗАЛЕСКІ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Овсяные отруби – 6 полезных свойств

Из овса делают самые разнообразные продукты, но особенно людям полюбились овсяные хлопья и отруби. Благодаря своим полезным свойствам отруби очищают организм, способствуют похудению, и это еще не весь

В Барановичах мужчина с гранатой пришел в дом бывшей сожительницы и стал требовать алкоголь

В городе 17 января произошло очередное громкое происшествие, вызванное злоупотреблением алкоголем.

Белорусские ученые создали опытное производство композитов для 3D-печати

Институт химии новых материалов Национальной академии наук (НАН) создал опытное производство композиционных материалов на основе термопластов белорусского производства, которые можно использовать для