Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Думаецца, многія чытачы “Народнай Волі” звярнулі ўвагу на невялічкую карэспандэнцыю пад назвай “Які ж нацыянальны?”, надрукаваную ў нумары за 9 чэрвеня.
6:00 3 лiпеня 2015
18
Памер шрыфта

О, дзівосы! Такое магчыма толькі ў сённяшняй Беларусі – каб рэктар галоўнай навучальнай установы быў супраць стварэння Беларускага нацыянальнага ўніверсітэта. Права на знішчэнне роднамоўнай сістэмы выхавання і навучання нікому не дадзена, у тым ліку і рэктару БДУ, акадэміку Нацыянальнай акадэміі навук Сяргею Абламейку.

Насуперак усім рэальным фактам ён заліваецца галасістым салаўём, сцвярджаючы, што БДУ “выдатна спраўляецца з роляй нацыянальнага ўніверсітэта”. Ці можна гэтаму паверыць, калі абсалютная большасць выпускнікоў не з’яўляюцца носьбітамі беларускіх культурна-моўных каштоўнасцяў? У гэтым сэнсе мы не маем аніякіх падстаў для параўноўвання нашых ВНУ з універсітэтамі хаця б той жа Расіі. Нашы вышэйшыя навучальныя ўстановы рыхтуюць не нацыянальна свядомую інтэлігенцыю, а нешта накшталт касмапалітаў, адарваных ад роднай глебы. Вось чаму яны так настойліва імкнуцца за мяжу, а ў сябе на радзіме так ахвотна папаўняюць “русский мир”.

У любой краіне свету нацыянальны ўніверсітэт – гэта перш за ўсё ўстанова на нацыянальнай мове навучання. Нават звычайнаму абывацелю, не кажучы пра адукаваных людзей, і ў галаву не прыйдзе думка, што можа быць па-іншаму. Вы, спадар рэктар і акадэмік, можаце ўявіць, што ў Маскоўскім ці Санкт-Пецярбургскім універсітэце навучальна-выхаваўчы працэс праводзіцца не на “русском языке”, а, да прыкладу, на кітайскім? Ваша хісткая аргументацыя, што, маўляў, у назве расійскіх універсітэтаў няма слова “нацыянальны”, ёсць свядомая спроба ўвесці ў зман зрусіфікаваных беларусаў. Там жа гэта слова не патрэбна, таму што яно ў сэрцы, мазгах кожнага рускага чалавека. Без гэтага не з’явілася б і сама ідэалогія “русского мира”.

Ну а сцвярджэнне наконт таго, што стварэнне нацыянальнага ўніверсітэта ў Беларусі «працэс працяглы, шматгадовы і затратны», абвяргаецца нашай пазітыўнай практыкай пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя. Ва ўніверсітэце, якім Вы, спадар Абламейка, сёння кіруеце, працэс паступовага, але мэтаскіраванага пераходу да нацыянальнага ішоў досыць эфектыўна. Як, дарэчы, і ў суседнім педагагічным універсітэце імя М.Танка, у якім яшчэ да заканчэння першай паловы 1990-х гадоў на першых і другіх курсах усе прадметы выкладаліся на беларускай мове! Яшчэ б два-тры гады – і наша краіна пачала б атрымліваць так неабходных ёй беларускамоўных педагогаў-настаўнікаў па ўсім комплексе выхаваўча-вучэбнага працэсу. І гэта, звернем увагу, пад кіраўніцтвам тагачаснага рэктара – доктара гістарычных навук, прафесара Леаніда Ціханава, ураджэнца вёскі Малы Алонец Алонецкага раёна Карэльскай АССР, рускага па нацыянальнасці. Вось гэта і ёсць заўважны і незабыўны след на ніве маладой беларускай нацыянальнай адукацыі!

Лічым, не мае рацыі рэктар БДУ, калі задаецца пытаннем: а дзе ўзяць кадры? Падказваем: праблему можна лёгка вырашыць, калі сур’ёзна ўзяцца за “рамонт” усёй сістэмы выхавання і навучання. Наша пазіцыя грунтуецца на асабістым выкладчыцкім досведзе: адзін з нас выкладаў па-беларуску гуманітарныя прадметы, а другі – інфарматыку. Прыцягненне беларускамоўных педагогаў да выкладчыцкай працы ў нацыянальныя ўніверсітэты павінна стаць дзяржаўнай палітыкай. Іх выхаванцы будуць прыкладам пашаны культурна-моўных традыцый Бацькаўшчыны, праціўнікамі любой формы асіміляцыі, не выключаючы і русіфікацыю, якая так апанавала сучасную палітычную, інтэлектуальную эліту, падмінаючы пад сябе нават акадэмікаў.

Скажыце, якое ж трэба мець яшчэ больш высокае навуковае званне, чым акадэмік НАН Рэспублікі Беларусь, каб зразумець, што беларусам як паветра патрэбна ўвогуле нацыянальная вышэйшая школа, а не толькі адзін нацыянальны ўніверсітэт?

І да якога гэта часу беларусы з ласкі ўласнай дзяржавы будуць белай варонай, пасмешышчам для ўсяго цывілізаванага свету? Няўжо ўсе мы разам з акадэмікамі канчаткова страцілі нацыянальны гонар і можам існаваць, толькі паразітуючы на чужых культурна-моўных каштоўнасцях?

Леанід ЛЫЧ, прафесар,

Мікола САВІЦКІ, прафесар.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.