Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 27 снежня 2016
5
Памер шрыфта

Завершана расследаванне крымінальнай справы аб замаху на забойства выкладчыцы рускай мовы сталічнай гімназіі №74.

Нагадаем: раніцай 23 мая гэтага года вучань напаў у гімназіі на 57-гадовую настаўніцу рускай мовы і літаратуры з нажом, нанёсшы ёй некалькі ўдараў у вобласць шыі. Педагог у цяжкім стане была дастаўлена ў бальніцу, там ёй зрабілі аперацыю.

Як зараз паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова, школьнік “з асаблівай жорсткасцю нанёс настаўніцы 17 удараў нажом, у тым ліку ў вобласць жыццёва важных органаў. У сувязі з актыўным супраціўленнем пацярпелай, яе паведамленнем сваякам аб злачынстве і своечасовым аказаннем ёй дапамогі хлопец, які напаў, не змог давесці свой план да канца”.

Падчас следства было апытана больш за 50 сведак, праведзены вялікі комплекс рознага кшталту экспертыз і даследаванняў. Па іх выніках цялесныя пашкоджанні аднесены да катэгорыі цяжкіх, а псіхолага-псіхіятрычная экспертыза паказала, што абвінавачаны асэнсоўваў свае дзеянні.

Следствам прад’яўлена абвінавачанне непаўнагадоваму па ч.1 арт.14, п.6, 10 ч.2 арт.139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Не выключана, што судовы працэс будзе закрыты, ён можа распачацца ўжо ў бліжэйшы час.

Дарэчы, настаўніца, на якую напаў школьнік, адразу пасля здарэння вагалася наконт таго, ці будзе вяртацца на працу ў гімназію.

“У мінулым годзе мой клас быў выпускны, і я ўжо тады збіралася сысці разам з імі, – распавядала Валянціна Губарэвіч “Народнай Волі”. – Затым вырашыла яшчэ на год застацца. Але зараз псіхалагічна мне не страшна вярнуцца ў гімназію, таму што няма сэнсу даказваць камусьці, якая я. І сябры, і мае вучні ведаюць – якая. А вось псіхолаг параіў вярнуцца, каб усім даказаць, што я магу працаваць. Хаця, шчыра кажучы, мне і самой не хочацца выходзіць на працу, пакуль у гэтай справе не пастаўлена кропка…”

Паводле нашай інфармацыі, настаўніца ўжо працуе ў гімназіі, хаця ад нейкіх каментарыяў адмаўляецца. Яно і відавочна – кропка ў справе пакуль не пастаўлена…

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Цэнтр Жыткавічаў рыхтуюць да абласных «Дажынак», а жыхары ўскраін скардзяцца на бездарожжа

У Жыткавічах (Гомельская вобласць) рыхтуюцца да абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі", які плануецца ў пачатку снежня. Тым часам жыхары горада скардзяцца ўладам на бездарожжа.

Экс-начальник МРЭО ГАИ Пинска приговорен к 4 годам колонии за взятки и превышение полномочий

Суд Пинского района и Пинска сегодня вынес приговор в отношении трех обвиняемых по уголовному делу о взятках в МРЭО ГАИ города.

Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Някляеву

Мінгарсуд 22 лістапада адмовіў Уладзіміру Някляеву ў задавальненні скаргі на рашэнне суда Ленінскага раёна Мінска аб 10-сутачным арышце за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным "Маршы абураных беларусаў