Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

17:52 19 снежня 2016
15
Памер шрыфта

Многiя на гэта пытанне адказваюць проста: вялiкiя змены ў сацыяльнай палiтыцы.

На думку палiтычных экспертаў, партыя «Права i справядлiвасць» перамагла на выбарах дзякуючы сваiм сацыяльным абяцанням. Год таму мала хто верыў, што яна мае намер ажыццявiць усё, што абяцала. Аднак цяпер вiдаць, што палiтыкi не кiдалi слоў на вецер i метадычна ўзялiся за рэалiзацыю сваёй праграмы.

Праграма «Сям’я 500+», лiквiдацыя гiмназiй, бясплатныя лякарствы для пажылых людзей – гэта былi важнейшыя абяцаннi «Права i справядлiвасцi» ў сацыяльнай сферы. Праграму “500+” увялi вельмi хутка, яна пачала дзейнiчаць з красавiка гэтага года. Фiнансавую падтрымку сем’i атрымлiваюць на другое i наступнае дзiця, у сем’ях з нiзкiмi даходамi – i на першае. Бацькi, як правiла, выдаткоўваюць гэтыя грошы на адукацыю дзяцей i патрэбы першай неабходнасцi.

Дзейнасць праграмы пазітыўна ацэньваюць прыкладна 60% палякаў. I, канешне ж, хваляцца гэтай праграмай яе аўтары. Мiнiстр сям’i, працы i сацыяльнай палiтыкi Эльжбета Рафальска, падсумоўваючы год змен у сацыяльнай палiтыцы краiны, падкрэслівае вялiкi зрух на рынку працы. Гэта – павышэнне стаўкi за гадзiну працы. Пажылыя людзi, якiм больш за 75 гадоў, атрымалi бясплатныя лякарствы.

У краiне ажыццяўляецца праграма АСОС (Сацыяльная актыўнасць пажылых людзей). У рамках яе адкрываюцца цэнтры дзённага знаходжання пажылых людзей. Гэта цэнтры для людзей, якiм не хочацца пастаянна знаходзіцца ў чатырох дамашніх сценах, адчуваючы адзіноту і пэўны сум. Ды і ў сталым узросце ўзнікае праблема з самаабслугоўваннем. А ў цэнтрах дзённага знаходжання гэта вырашаецца пры дапамозе дзяржавы.

Урад стараецца таксама знайсцi магчымасцi падтрымкi i паляпшэння якасцi жыцця тых пенсiянераў, у якiх маленькая пенсiя. Мiнiстр Э.Рафальска кажа што з новага года мiнiмальная пенсiя будзе складаць тысячу злотых (больш за 300 долараў).

На рахунку кіруючай партыі “Права і справядлівасць” ёсць і іншыя вырашаныя праблемы.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Макей: Базавае пагадненне аб партнёрстве ў Беларусі з ЕС будзе рана ці позна

Базавае пагадненне аб партнёрстве паміж Беларуссю і Еўрасаюзам будзе рана ці позна, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 24 лістапада журналістам у Бруселі перад пачаткам саміту Усхо

«Это маленький прорыв». В состав Брестской областной избирательной комиссии вошел представитель оппозиции

В облизбирком по выборам депутатов в местные Советы депутатов 28 созыва избрана Мария Волкова, член Белорусской партии левых «Справедиливый мир».

У Мінску прэзентавалі “Тэорыі літаратуры” у беларускім перакладзе

23 лістапада ў Мінску адбылася прэзентацыя беларускага перакладу кнігі польскіх літаратуразнаўцаў Анны Бужыньскай і Міхала Паўла Маркоўскага “Тэорыі літаратуры ХХ ст.”.