Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

16:44 19 студзеня 2017
7
Памер шрыфта

Як вядома, у снежні мінулага года місія АБСЕ апублікавала выніковую справаздачу па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі, якія прайшлі 11 верасня. Дакумент быццам бы ўтрымлівае 32 рэкамендацыі нашым уладам па паляпшэнні выбарчай сістэмы ў краіне. Што канкрэтна прапануюць нам еўрапейцы?

А.ПАДАБЕД, Мінскі раён.

 

Нічога прынцыпова новага міжнародныя назіральнікі ў чарговай справаздачы не адзначылі. Канстатавалі, што “парламенцкія выбары былі арганізаваны эфектыўна, але, нягледзячы на некаторыя першыя крокі з боку ўлад, шэраг даўніх сістэмных недахопаў застаецца”.

Заўвагі еўрапейцаў тычацца перш за ўсё складу выбарчых камісій, падліку галасоў, арганізацыі датэрміновага галасавання, асвятлення выбарчай кампаніі ў СМІ. Выніковая справаздача АБСЕ, як і пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 і 2015 гадоў, а таксама парламенцкіх  2012-га, утрымлівае і рэкамендацыі. Іх сапраўды 32. Дзесяць рэкамендацый міжнародныя назіральнікі абазначылі як прыярытэтныя.

1.Заканадаўчую базу належыць усебакова перагледзець дзеля выканання папярэдніх рэкамендацый БДІПЧ/АБСЕ і Венецыянскай камісіі, у тым ліку адносна складу выбарчых камісій, правоў кандыдатаў, правоў назіральнікаў, галасавання, падліку галасоў і падвядзення вынікаў. Закон трэба тлумачыць і прымяняць такім чынам, каб забяспечваліся аднолькавыя ўмовы для барацьбы для ўдзельнікаў, сапраўдная канкурэнцыя, свабоднае выказванне волі выбаршчыкаў, а таксама надзейнасць выбарчага працэсу.

2.Усе адпаведныя законы і ўказы павінны быць перагледжаны і зменены, каб гарантаваць, што любыя абмежаванні ў дачыненні да асноўных свабод носяць характар выключэння, накладваюцца толькі ў выпадку неабходнасці ў дэмакратычным грамадстве, з’яўляюцца суразмернымі з легітымнай мэтай і не ўжываюцца адвольна і празмерна абмежавальным чынам.

3.Органы ўлады павінны гарантаваць права асоб і груп ствараць без неабгрунтаваных абмежаванняў уласныя палітычныя партыі ці палітычныя арганізацыі, а таксама даваць ім неабходныя юрыдычныя гарантыі канкурыраваць адзін з адным на роўных падставах. 

4.Дзеля забеспячэння прававой пэўнасці асноўныя аспекты выбарчага працэсу павінны рэгулявацца законам, а не пастановай ЦВК. Прававую рэформу належыць правесці задоўга да правядзення.

5.Улады павінны гарантаваць, каб кандыдаты і выбаршчыкі маглі ажыццяўляць сваё права на сход і выказванне або атрыманне інфармацыі, не асцерагаючыся пакарання, адміністрацыйных дзеянняў або запалохвання. 

6.Дзеля павышэння празрыстасці і падсправаздачнасці вынікі варта публікаваць з разбіўкай па выбарчых участках і асобна па кожным кандыдаце, яны павiнны таксама ўключаць у сябе колькасць сапраўдных і несапраўдных галасоў, галасоў супраць усіх кандыдатаў і колькасць сапсаваных бюлетэняў.

7.Варта прыняць меры для запэўнівання бесперашкоднага доступу назіральнікаў да ўсіх аспектаў выбарчага працэсу. Назіральнікі павінны мець магчымасць назіраць увесь працоўны працэс выбарчых камісій, у тым ліку праверку подпісаў і іншых дакументаў для рэгістрацыі кандыдатаў, правяраць спісы выбаршчыкаў і атрымліваць завераныя копіі пратаколаў выбарчых камісій.

8.Датэрміновае галасаванне неабходна праводзіць з тымі ж гарантыямi, што і галасаванне ў дзень выбараў, у тым ліку з кворумам участковых выбарчых камісій і без перапынкаў.

Штодзённыя пратаколы павінны ўключаць колькасць выбаршчыкаў, зарэгістраваных у спісе выбаршчыкаў, колькасць дададзеных выбаршчыкаў і колькасць выбаршчыкаў, якія прагаласавалі. Яны павінны заставацца ў агульнай бачнасці пасля заканчэння падліку галасоў і да заканчэння апошняга тэрміну для падачы скаргаў.

9.Падлік галасоў трэба праводзіць празрыстым чынам, каб усе члены УВК, назіральнікі і давераныя асобы кандыдатаў мелі магчымасць праверыць вынік працэсу. У якасці сродку для ўмацавання грамадскага даверу варта разгледзець магчымасць абвяшчаць i паказваць прысутным асобам частку кожнага выбарчага бюлетэня, а таксама аб’яўляць усе лічбы, запісаныя ў пратаколы УВК.

10.Дзеля таго, как павысіць празрыстасць падліку і ўпэўненасць грамадскасці ў дакладнасці вынікаў, акружныя выбарчыя камісіі павінны весці бесперапынныя сесіi з моманту перадачы пратаколаў участковымі выбарчымі камсіямі да запаўнення выніковых пратаколаў АВК у прысутнасці членаў УВК і назіральнікаў.

***

Сярод іншых рэкамендацый: перагледзець механізм фарміравання Цэнтральнай выбарчай камісіі, каб забяспечыць дастатковыя гарантыі яе незалежнасці і непрадузятасці; знайсці магчымасць уключаць у склад выбарчых камісій прадстаўнікоў усіх канкурыруючых бакоў на выбарах; забараніць мясцовым службовым асобам прысутнічаць  на выбарчых участках у дзень выбараў і іншае.

Аўтар: Ігар ЗАЛЕСКІ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Актывісты моладзі БНФ атрымалі штрафы ў 20 і 25 базавых (+пастанова суда)

Заяўнікі акцыі 25 жніўня былі абвінавачаны ў тым, што не падалі пісьмовую адмову ад правядзення масавага мерапрыемства, пасля таго як Мінгарвыканкам забараніў шэсце, прымеркаванае да дня абвяшчэння су

МВД России назвало срок возможной установки постов на границе с Беларусью

Как сообщает РБК, посты на границе Беларуси и России могут появиться на автострадах и железной дороге уже весной 2018 года.

“Дзе грошы на капітальны рамонт нашых дамоў?”

Адказ на гэтае пытанне спрабуе адшукаць намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў.