Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук зрабілі прагноз,  які ўраджай грыбоў і ягад чакае беларусаў гэтым летам. Іх высновы не радуюць: ураджай чакаецца сярэдні або нават ніжэй сярэдняга. Вынікі даследавання апублікаваны на сайце Міністэрства прыроды і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі.
6:00 17 лiпеня 2015
18
Памер шрыфта

Чарніцы. У Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцях (хутчэй за ўсё, па заходняй іх частцы) прагназуецца сярэдні ўраджай чарніц (бал 3 з 5). У астатніх рэгіёнах чакаецца ўраджайнасць ягад ніжэй сярэдняй (бал 2).

Дурніцы. Сярэдні ўраджай дурніц прагназуецца толькі ў Брэсцкай і Віцебскай абласцях (бал 3). Жыхарам іншых раёнаў прыйдзецца здаволіцца вынікамі ніжэй сярэдняга (бал 2).

Журавіны. З журавінамі справы некалькі лепшыя. Ураджайнасць ніжэй сярэдняй чакаецца толькі ў Магілёўскай і Гомельскай абласцях (бал 2). У астатніх рэгіёнах беларусам можна настройвацца на поўныя кошыкі ягад. 

Навукоўцы адзначаюць, што на некаторых балотах знізіўся ўзровень грунтавых вод і гэта можа дрэнна паўплываць на ўраджай дурніц і журавін, калі ў летнія месяцы будзе суха.

Брусніцы. Брусніцы павінны задаволіць запыты жыхароў Брэсцкай і Віцебскай абласцей (сярэдні бал 3), у іншых рэгіёнах ураджай гэтых ягад будзе ніжэй сярэдняга (бал 2).

Грыбы. З-за моцных дажджоў у маі – на пачатку чэрвеня ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях месцамі была адзначана першая хваля белых грыбоў, падбярозавікаў, чырвонага-ловікаў, лісічак. Грыбы перасталі расці, як толькі ўсталявалася стабільна высокая тэмпература і нізкая вільготнасць паветра. 

Прагноз на ліпень і жнівень не асабліва радуе. Ва ўсіх абласцях краіны  навукоўцы прадбачаць ураджайнасць на ўзроўні 1 бала па 3-бальнай шкале. Гэта тычыцца лісічак, падбярозавікаў, белых грыбоў і чырвонагаловікаў. Ад апенек чакаюць ураджайнасці на ўзроўні 2 балаў.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).

Как выглядит поездка на новом поезде из Минска в Варшаву

Журналистка «Белсата» Марина Вашкевич стала одной из первых пассажирок нового железнодорожного маршрута, который соединяет белорусскую и польскую столицы.