Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 25 мая 2017
4
Памер шрыфта

Экс-ігрок мінскага “Дынама” Ерэ Каралахці адзначыўся не толькі на лядовай пляцоўцы.

Нагадаем, што зорны фінскі хакеіст прыехаў у Мінск у 2011 годзе і правёў у складзе “Зубраў” два сезоны. Але, як аказалася, у гэты час ён думаў не толькі пра галы, ачкі, секунды, але дасягнуў пэўных поспехаў і ў знаёмствах з беларускімі дзяўчатамі.

Як перадае tribuna.com, сёння фінскія СМІ абмяркоўваюць гісторыю, галоўнымі героямі якой сталі Ерэ Каралахці і беларуска Аксана Чайко. Падчас мінскага этапа кар’еры хакеіста ў яго былі адносіны з гэтай дзяўчынай, якая ў 2013 годзе нарадзіла дачку Стэлу.

Да слова, хакеіст мае яшчэ дачку ад першага шлюбу, а ў 2015 годзе ён ажаніўся другі раз з фінскай фітнес-зоркай Нане Койвіста, і тая нарадзіла яму сына.

Паводле інфармацыі seiska.fi, Акружны суд Хельсінкі абавязаў Каралахці выплачваць Аксане Чайко 200 еўра ў месяц (зараз хакеіст знаходзіцца ў статусе беспрацоўнага.Аўт.). Пры гэтым беларуска разлічвае на суму 1245 еўра, паколькі, маўляў, медыцынскае абслугоўванне для дзяцей з двайным грамадзянствам у Беларусі не бясплатнае, а сама плаціць 550 еўра за дзіцячы садок яна не можа.

Між тым у апошні час Аксана, відаць, змяніла планы і хоча пераехаць з дзецьмі ў Фінляндыю (Стэла ў яе – не адзінае дзіця), каб атрымаць большую дзяржаўную падтрымку на ўтрыманне дачкі.

Як паведамляе фінская прэса, Ерэ і Аксана аднавілі адносіны і, мяркуючы па апошніх фотаздымках у сацыяльных сетках, беларуска ўжо знаходзіцца ў Фінляндыі.

Аўтар: Сяргей НІКАНОРАЎ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".