Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 27 чэрвеня 2017
7
Памер шрыфта

Сваякі жыхаркі Гомеля, якая спрабавала падпаліць сябе на прахадной ААТ «Камінтэрн», на ўмовах ананімнасці паведамілі БелаПАН, што праблемы ў жанчыны былі звязаны менавіта з працай, а не з асабістым жыццём.

Як паведамлялася раней, раніцай 9 чэрвеня 55-гадовая прыбіральшчыца «Камінтэрна» абліла сябе на прахадной прадпрыемства гаручай вадкасцю і падпаліла. Адзенне ўспыхнула, але людзі, якія знаходзіліся побач, патушылі полымя і выклікалі “хуткую”. У шпіталі ў пацярпелай дыягнаставалі апёкі 50 працэнтаў цела і перавялі яе на штучную вентыляцыю лёгкіх. Па стане на 12 чэрвеня жанчына знаходзіцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане.

Пасля інцыдэнту кіраўніцтва прадпрыемства каментавала ў СМІ, што ў жанчыны былі добрыя ўмовы працы і годная зарплата, але нядаўна ў яе памёр муж, і пачаліся праблемы з псіхікай. Словы жанчыны, што ў яе «скралі 18 гадоў стажу» (пра гэта яна, паводле слоў відавочцаў, заявіла перад тым, як падпаліць сябе), на прадпрыемстве патлумачылі тым, што ў апошні час работніца займалася афармленнем пенсіі, але з Расіі, дзе яна працавала раней, прыйшлі не ўсе дакументы.

Сваякі жанчыны не згодны з такой трактоўкай падзей. Яны расказалі, што муж у пацярпелай памёр пяць гадоў таму, на ўліку ў псіхіятрычным шпіталі яна не стаяла. Праблемы пацярпелай былі звязаны з афармленнем пенсіі і з тым, што на прадпрыемстве ў яе забралі паўстаўкі (раней жанчына працавала на паўтары стаўкі). Паводле слоў сваякоў, жанчыну «давялі» на працы, яна з-за гэтага мела праблемы са сном.

Дырэктар ААТ «Камінтэрн» Пётр Афончанка адмовіўся каментаваць БелаПАН інфармацыю, якая паступіла ад сваякоў. «Цяпер на прадпрыемстве розныя камісіі, звяртайцеся па каментарыі ў прэс-службу УУС або прэс-службу аблвыканкама», – сказаў дырэктар.

Праверку па факце праводзіць Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта.

Алена ГЕРМАНОВІЧ, БелаПАН.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Вялікія рэформы ЖКГ?

На гэтым тыдні ўрад актыўна абмяркоўвае колькі і як насельніцтва павінна аплочваць паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

Девять продуктов для здоровья сосудов

Присутствие этих продуктов в рационе станет отличной профилактикой заболеваний сердечно-сосудистой системы.

“Радыё хаваць рана…” Сустрэча з Нінай Палуцкай

У Гродне 17 кастрычніка ў “Цэнтры гарадскога жыцця” прайшла сустрэча з Нінай Палуцкай, рэдактаркай аднаго з першых незалежных радыё Беларусі “Радыё НБК”.