Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

13:12 4 мая 2017
10
Памер шрыфта

На мінулым тыдні мантажнікі трэста «Раммантажбуд», якія абслугоўваюць 1-е рудаўпраўленне ААТ «Беларуськалій», абурыліся тым, што заробкі не растуць, а падаюць. І правялі стыхійны сход.

Я ў сакавіку 2016 года зарабляў 1400 рублёў, калі лічыць на новыя грошы, сёлета – 710, – расказаў старшыня незалежнага прафсаюза трэста «Раммантажбуд» Сяргей Баброў.

Менавіта гэта падштурхнула яго і іншых мантажнікаў выйсці на стыхійны сход. Акцыя доўжылася дзве гадзіны. Людзі абмеркавалі сітуацыю, якая склалася з зарплатамі, выпусцілі, як кажуць, пару і разышліся, дакладней – ізноў прыняліся за працу. Трэст «Раммантажбуд» не ўваходзіць у структуру ААТ, прадпрыемства было вылучана ў самастойную адзінку ў 2014 годзе, але “Беларуськалій” з’яўляецца заснавальнікам трэста, гэта значыць пэўным гарантам забеспячэння яго заказамі. Таму ў перамовы прыйшлося ўключыцца генеральнаму дырэктару ААТ «Беларуськалій» Івану Галаватаму.

– Ён сустрэўся з мітынгоўшчыкамі яшчэ ўвечары ў чацвер, не стаў чакаць 17 красавіка, як папярэдне планавалася, – гаворыць старшыня пярвічнай арганізацыі незалежнага прафсаюза гарнякоў ААТ «Беларуськалій” Сяргей Чаркасаў. – Праўда, на яе запрасілі не ўсіх, хто браў удзел у акцыі, а толькі некалькі чалавек, а таксама брыгадзіраў, некаторых кіраўнікоў трэста.

– І якія вынікі?

– На сустрэчы былі члены нашага прафсаюза, яны засталіся задаволеныя гутаркай. Сказалі, што Галаваты іх пачуў, паабяцаў прыняць меры, каб рабочыя мелі працу і маглі нармальна зарабляць. Усе разумеюць, што за адзін дзень, за тыдзень і, магчыма, нават за месяц сітуацыю не вырашыць. Але факт застаецца фактам: кіраўніцтва ААТ як наймальнік, заснавальнік трэста прыняло рашэнне заняцца набалелай праблемай.

– Зарплату павысяць?

– Гаворка пра павышэнне заробку зараз не ідзе, паколькі ў дадзенай сітуацыі неабходна забяспечыць людзей працай, вярнуць ранейшыя аб’ёмы, каб людзі мелі магчымасць зарабіць і каб, у тым ліку, выконваўся працоўны дагавор.

– Сяргей Міхайлавіч, а якая сёння сітуацыя з заробкамі непасрэдна на «Беларуськаліі»? Тыя, хто працуе ў забоі, колькі зарабляюць?

– «Беларуськалій» перажывае зараз таксама не лепшыя часы. У мінулым годзе адбылося рэзкае – на 30 працэнтаў – падзенне цэн на ўгнаенні, што, безумоўна, паўплывала на рэнтабельнасць прадпрыемства – яна ўпала. Але калектыўныя дамовы ў цэлым выконваюцца – і гэта галоўнае для нас. А што тычыцца заробкаў… Аб’ёмы працы захоўваюцца, руда здабываецца, ўгнаенні вырабляюцца… У мінулым годзе іх было выраблена практычна столькі ж, колькі і ў 2015-м, але сусветная цана ўпала, і гэта, вядома, не магло не адбіцца на зарплаце. Тым больш што ёсць пастанова Савета міністраў №744, якая абмяжоўвае рост заработнай платы, калі няма апераджальнага росту прадукцыйнасці працы.

Дык колькі цяпер зарабляюць гарнякі?

– Сярэднямесячная зарплата па прадпрыемстве летась склала каля 1800 рублёў.

– А ў гэтым годзе?

– Думаю, засталася на ранейшым узроўні. Але ж адбылося падзенне рэальнай зарплаты, таму што інфляцыю ў краіне, рост цэн ніхто не адмяняў. Пакупніцкая здольнасць беларусаў падае. Незалежны прафсаюз гарнякоў шмат надае ўвагі гэтаму пытанню, і мы ўжо дамагліся пэўных вынікаў. Прынята рашэнне з 1 красавіка гэтага года павялічыць тарыфную стаўку першага разраду на “Беларуськаліі” на 15 працэнтаў.

Аўтар: Марыя Эйсмант 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Угроза для всей планеты: ученые предрекают гибель миллиарда человек

Ученые из Университета Колорадо предупреждают о том, что в следующем году на планете может произойти серия землетрясений, жертвами которых в общей сложности может стать миллиард человек по всему миру.

Военный эксперт: Казарма — это не тюремная камера

Как искоренить «дедовщину», раскрепостить срочников и повысить престиж военной службы — семь шагов к реформированию армии от Андрея Поротникова.

Стало известно, какой на детском «Евровидении» выступит белоруска Хелена Мерааи

Прошла жеребьевка детского «Евровидения-2017» — представительница Беларуси Хеоена Мерааи выступит пятой.