Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

У Купалаўскім тэатры распавядуць, як падкласці свінню ўраду.
6:00 29 снежня 2016
85
Памер шрыфта

Новая пастаноўка Мікалая Пінігіна – камедыя “Школа падаткаплацельшчыкаў” – распавядзе гледачам, як абсалютна законным чынам можна не толькі ўхіліцца ад выплаты падаткаў, але і стаць арандатарам сімвала Францыі – Эйфелевай вежы.

Першыя паказы адбудуцца 28, 29 і 31 студзеня 2017 года.

Драматург Луі Вернэй і акцёр Жорж Бэр напісалі п’есу ў 1934 годзе, у часы эканамічнага крызісу, калі наступствы Вялікай дэпрэсіі ахапілі не толькі Францыю, але і ўвесь свет. Цяжкая фінансавая сітуацыя: хваля банкруцтваў, павышэнне ўзроўню беспрацоўя і адначасовае паніжэнне заробкаў і пенсій, а таксама маштабныя пратэсты супраць жорсткай падатковай палітыкі – менавіта ў такім невясёлым кантэксце была напісана і адразу ж пастаўлена “Школа падаткаплацельшчыкаў”.

Пастаноўкі прайшлі на ўсіх галоўных сцэнах краін, ахопленых крызісам. Цікава, што ўжо ў 1935 годзе “падатковую” камедыю паставілі і ў Савецкім Саюзе, на сцэне маскоўскага Тэатра-студыі Юрыя Завадскага (у галоўных ролях – Расціслаў Плят і Вера Марэцкая).

Суровы кантэкст не паўплываў на яскравасць вобразаў і філіграннасць тэксту камедыі. Дзеянне разгортваецца імкліва. Малады авантурыст Гастон Вальцье, зяць занадта дбайнага дырэктара дэпартамента падаткаў, вырашае ўрэшце пачаць зарабляць на жыццё сабе і сваёй лёгкадумнай. Яго думкі лагічныя: “Усякая прафесія цяжкая, бо трэба прымушаць плаціць людзей, якім няма чым плаціць. Трэба знайсці такую працу, якая зберагала б кліентам грошы”. План вымалёўваецца ідэальна: за сціплы працэнт навучыць людзей ухіляцца ад выплаты падаткаў, або, кажучы прасцей: “Падкласці свінню ўраду, а галоўнае – уласнаму цесцю”.

Гастон Вальцье – чалавек дзеяння, таму поспех школы ашаламляльны, ад кліентаў няма адбою, а дзяржаўная казна пад пагрозай.

“Галоўны герой – своеасаблівы Астап Бэндэр, – гаворыць рэжысёр спектакля Мікалай Пінігін.Вельмі абаяльны чалавек, які дзейсна, весела і радасна змяняе пануры і дэпрэсіўны свет вакол сябе. У нашы часы гэта надзвычай істотна”.

Над сцэнаграфіяй для купалаўскай пастаноўкі працуе адзін з самых вядомых канцэптуальных мастакоў Беларусі Руслан Вашкевіч. Касцюмамі займаецца Алёна Ігруша. Бліскучы французскі тэкст па-беларуску пераўвасобіў знакаміты паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, арганічна падкрэсліўшы іранічную афарыстычнасць дыялогаў і захаваўшы лёгкасць стылю.

У пастаноўцы заняты народныя артысты Беларусі Віктар Манаеў і Мікалай Кірычэнка, заслужаныя артысты Аляксандр Падабед, Ігар Сігоў, артысты Павел Харланчук-Южакоў, Валянціна Гарцуева, Андрэй Дробыш, Ігар Пятроў, Сяргей Рудэня, Вікторыя Чаўлытка, Ганна Хітрык і іншыя.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Военный эксперт: Казарма — это не тюремная камера

Как искоренить «дедовщину», раскрепостить срочников и повысить престиж военной службы — семь шагов к реформированию армии от Андрея Поротникова.

Стало известно, какой на детском «Евровидении» выступит белоруска Хелена Мерааи

Прошла жеребьевка детского «Евровидения-2017» — представительница Беларуси Хеоена Мерааи выступит пятой.

Совет ЕС утвердил новые правила въезда в Шенгенскую зону

Евросоюз принял решение усилить контроль внешних границ Шенгенской зоны для граждан стран, не входящих в сообщество.