Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

1:38 26 мая 2017
9
Памер шрыфта

Як пройдзе ў Мінску святкаванне Дня Перамогі, расказала першы намеснік міністра культуры Беларусі Ірына Дрыга.

Раніцай 9 Мая на праспекце Незалежнасці, на прылеглых да яго вуліцах, на плошчы Перамогі пройдзе шэсце памяці «Беларусь памятае» з удзелам грамадскасці Мінска, прадстаўнікоў маладзёжных і дзіцячых арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў. Яны пройдуць да плошчы Перамогі, несучы ў руках партрэты герояў вайны, сваіх сваякоў як сведчанне памяці пра вайну і ўсенароднай удзячнасці пакаленню пераможцаў.

Для ветэранаў на плошчы Перамогі будуць устаноўлены трыбуны, дзе яны сустрэнуць шэсце. Затым да помніка на плошчы Перамогі будуць ускладзены кветкі, завершыцца цырымонія масавым выкананнем песні “Дзень Перамогі”. Вечарам пройдзе канцэрт тэлепраекта “Плошча Перамогі – 2017”. “У канцэртнай праграме – тэатралізаванае музычнае прадстаўленне і тэматычнае 3D-шоу, якое пройдзе ўпершыню ў Мінску на двух будынках ззаду манумента Перамогі ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь”, – адзначыла першы намеснік міністра культуры. А завершыцца святкаванне 30 залпамі салюту. 

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".