Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 20 чэрвеня 2017
12
Памер шрыфта

– За гэты час міжнароднаму дабрачыннаму фонду дапамогі дзецям удалося стварыць эфектыўную сістэму аказання дапамогі цяжкахворым дзецям, якія па пэўных прычынах не могуць атрымаць высокакваліфікаваную і своечасовую медыцынскую дапамогу ў Беларусі, – расказвае спецыяліст па сувязях з грамадскасцю фонду Анастасія Шацько. – За 9 гадоў мы дапамаглі 728 хворым дзецям на суму больш за 10 мільёнаў 259 тысяч долараў.

– Мы працуем празрыста і адкрыта, – расказвае Анастасія Шацько. – “Шанс”  не збірае ахвяраванні наяўнымі грашыма – толькі праз рахункі фонду. Інфармацыя аб усіх паступленнях абнаўляецца штодня на нашым сайце. А справаздачы аб выдаткоўванні грашовых сродкаў публікуюцца на асабістых старонках падапечных фонду.

Паводле слоў Анастасіі, кожны дзень на дабрачынныя рахункі «Шансу» прыходзіць больш за 280 ахвяраванняў. Грошы шлюць арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі і самыя звычайныя людзі. «Так, у 2016 годзе 60 працэнтаў ад сумы ўсіх адрасных ахвяраванняў прыйшлося на долю прыватных асоб, – гаворыць Анастасія і дадае: – «Фонд «Шанс» выказвае шчырую ўдзячнасць усім дабрачынцам – менавіта дзякуючы падтрымцы неабыякавых людзей сотні цяжкахворых дзяцей штогод атрымліваюць шанс на выздараўленне».

Аўтар: Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

У Беларусі вынесены два смяротныя прысуды

Мінскі гарадскі суд на паўторным працэсе 20 студзеня абвесціў прыгаворы абвінавачаным у забойстве ў снежні 2015 года маладой пары з Мінску і мужчыны з Калодзішчаў: для Вячаслава Сухарко і Аляксандра Ж
20 студзеня 2018

Почему Лукашенко не нужна своя КПСС

В странах СНГ у всех лидеров — пожизненных и сменяемых — есть своя партия. У всех, кроме Александра Лукашенко. Очередной съезд «Белой Руси» провели после нескольких переносов, но закончился он так же,
20 студзеня 2018

Спортсменам и тренерам повысили зарплаты

В Беларуси увеличен размер повышения тарифной ставки (оклада) в среднем с 85 до 300 процентов спортсменам, тренерам и иным специалистам национальных команд по видам спорта.