Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 2 чэрвеня 2017
14
Памер шрыфта

З далёкай Калымы

Гэтая задача кандыдата ў майстры з г.Бабруйска Вячаслава Красічонка была адзначана ганаровым водгукам у конкурсе часопіса “Кудесник”, які выдаецца ў Магадане.

Белыя: Крg3, Фа5, Сd7, Сg5 (4).

Чорныя: Кре4, пп. с4, е5, е7 (4).

Мат у 3 хады.

Дасылайце рашэнні на адрас рэдакцыі (220030 г.Мінск, вул.Энгельса, 34а) або на электронны адрас: vadim_ne67@mail.ru.

Пераможная партыя

На працягу многіх гадоў адной з наймацнейшых шахматыстак Беларусі была брэстаўчанка Ганна Шарэвіч, якая цяпер выступае за ЗША. Прапануем чытачам яе партыю «беларускага перыяду». Чорнымі гуляла шахматыстка з Аргенціны.

Г.Шарэвіч–Л.Бурыёвіч. Сусветная шахматная Алімпіяда, 2004 год

1.Kf3 Kf6 2.c4 g6 3.d4 Cg7 4.Kc3 0-0 5.e4 d6 6.Cg5 h6 7.Ch4 g5 8.Cg3 Kh5 9.Ce2 e6 10.0-0 Kc6 11.d5 Ke7 12.Kd2 К:g3 13.hg c6 14.Kb3 cd 15.cd ed 16.ed Фb6 17.Фd2 Kf5 18.Ka4 Фd8 19.g4 Cd7 20.Kc3 Kh4 21.g3 Kg6 22.Kd4 Лс8 23.Kf5 С:f5 24.gf Ke7 25.Фd3 Фa5 26.Ke4 K:d5 27.K:d6 Kb4 28.Фf3 Лс6 29.Лаd1 Фе5 30.Кс4 Фс7 31.Ке3 Лd8 32.a3 Л:d1 33.Л:d1 Ka6 34.b4 Лс1 35.f6 Л:d1+ 36.C:d1 Cf8 37.Cc2 Фе5 38.Kg4 Фе1+ 39.Kph2 Фе6 40.Фd3, 1:0.

З чытацкай пошты

У наш адрас паступае нямала цікавых лістоў ад чытачоў – аматараў шахмат. Правільныя адказы на шэраг апублікаваных задач даслаў, у прыватнасці, Леанід Калодка з Жодзіна. Пастаянны падпісчык «Народнай Волі» з Мінска Альберт Навумавіч Літвінаў, нягледзячы на шаноўны ўзрост, актыўна рашае задачы і эцюды, дзеліцца сваімі ўражаннямі. З цяжкай 4-хадоўкай Л.Тамкова (ад 14 лютага) паспяхова справіўся мінчанін Мікалай Шклярэўскі, вядомы шахматны рашальнік і арганізатар.

Восем сваіх кампазіцый даслаў нам Алесь Заранок з в.Сырод Калінкавіцкага раёна. Дзякуем чытачу, але яго творы не адпавядаюць, на жаль, сучасным патрабаванням да шахматных кампазіцый. У некаторых ёсць другія рашэнні, акрамя прапанаваных аўтарам, іншыя ж не рашаюцца, калі чорныя знаходзяць больш моцны адказ. Да таго ж як мінімум першы ход у сучасных задачах павінен быць ціхім, гэта значыць без шаха. Кампазіцыі, складзеныя па схеме «шах–шах–мат», у лепшым выпадку могуць быць аднесены да вучэбных прыкладаў для пачаткоўцаў.

У адной з задач А.Заранка больш-менш выкананы згаданыя патрабаванні.

Белыя: Крd2, Фе5, Лh1, пg2 (4).

Чорныя: Крf2, пп. f3, g4, h2, h3 (5).

Мат у 2 хады.

Рашае: 1.Kрd3! Kр:g2 2.Ф:h2х, 1…hg 2.Фe1х, 1…g3 2.Фb2х. І ўсё б было добра, але на адказ чорных 1…fg праходзяць два маты белых: 2.Фf4х і 2.Фe3х. Падобны дэфект называецца “дуаль”, яго наяўнасць у тэматычным варыянце фактычна “знішчае” задачу.

Праверце рашэнні

Задача Сцяпана Цыруліка ад 21 сакавіка рашаецца: 1.Ке4! Кd6 2.Лh4, 1…Кр:g4 2.Кf6+, 1…е2 2.Кhf2, 1…Ке2 2.Лh4. Першымі правільна адказалі Аляксей Горлаў, Васіль Жуковіч, Ігар Ананіч.

Вадзім ЖЫЛКО.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Белорусский экипаж впервые победил на этапе «Дакара»

Белорусский экипаж "МАЗ-СПОРТавто" занял первое место по результатам 11-го этапа марафона "Дакар-2018". Команда Сергея Вязовича финишировала с результатом 5 часов 14 минут 10 секунд.

Диета для «жирных котов». Нацбанк утвердил требования к вознаграждениям в банках

Нацбанк постановлением правления № 544 от 29 декабря 2017 г. установил требования к организации системы вознаграждений и компенсаций в банках, сообщила пресс-служба регулятора.

В Минске изменили нормативы потребления тепла

Мингорисполком своим решением №24 от 4 января, которое опубликовано 18 января на Национальном правовом интернет-портале, установил нормативы фактического расхода тепловой энергии в жилых домах, не обо