Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

11:55 26 снежня 2016
24
Памер шрыфта

Сенсацыяй выбухнула ў СМІ інфармацыя пра арышт трох грамадзян Беларусі, аўтараў расійскага інтэрнэт-партала REGNUM.

Першым яшчэ 6 снежня ў сваім доме быў затрыманы 45-гадовы школьны вартаўнік з Брэста Дзмітрый Алімкін. Ён выпускнік Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Другі затрыманы – Юрый Паўлавец – працаваў дацэнтам кафедры гуманітарных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі.

І нарэшце трэці затрыманы беларус – прыхільнік “русского мира” Сяргей Шыпценка да 2010 года працаваў у Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі, але быў звольнены за супрацоўніцтва менавіта з расійскімі сайтамі “Иперия” і REGNUM. Шыпценка, якога арыштавалі 9 снежня, паспеў цынічна пракаментаваць у сацыяльных сетках затрыманне сваіх калег: Соскучились по вежливым людям.

Каб было зразумела, за што патрапілі пад крымінальны пераслед дадзеныя аўтары расійскага партала, можна прывесці некалькі цытат з іх шматлікіх артыкулаў. Адзін з арыштаваных, напрыклад, пісаў, што “беларуский язык никому не нужен, кроме обезумевшего недогосударства, стремящегося свернуть себе шею на Майдане по примеру соседей. Называў нацыю беларусаў “выдуманной”. Другі сёлетні «Дзень вышыванкі”  ў Мінску параўноўваў з прымусовымі мерапрыемствамі часоў нямецкай акупацыі і папярэджваў: Старшие поколения, привыкшие жить в великой стране, мыслить эпохами и глобальными проектами, уже лишили будущего, а молодежь с помощью пропаганды и промывания мозгов принуждают узреть во вздувшихся консервах светлую мечту. Дальше падать уже просто некуда. Или мы восстановим страну, воссоединимся и возродимся, или будем прокляты навеки, мучительно погибнем и станем назёмом.

Дарэчы, шэф-рэдактар аналітычнай рэдакцыі REGNUM – яшчэ адзін выхадзец з Беларусі Юрый Баранчык. У свой час Баранчык, кандыдат філасофскіх навук, быў супрацоўнікам Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі, але пасля 2006 года з’ехаў у Маскву, дзе ўвесь гэты час працуе на расійскіх сайтах “Империя” і REGNUM.

Ігар ЗАЛЕСКІ.

 

РЭАКЦЫЯ

“Затрыманыя суб’екты не з’яўляюцца ні пакутнікамі за свабоду слова, ні палітвязнямі”

Беларуская грамадзянская супольнасць падзялілася ў сваіх ацэнках адносна затрымання адэптаў “русского мира”. Многія лічаць гэтыя арышты справядлівымі і абгрунтаванымі, некаторыя (у тым ліку і актывістка кампаніі “Гавары праўду!” Таццяна Караткевіч) выступілі ў абарону затрыманых, лічачы, што парушаны іх правы на свабоду выказванняў.

Кіраўнік аналітычнага праекта Belarus Security Blog Андрэй Паротнікаў у сваім каментарыі, можна сказаць, падсумаваў спрэчку ў грамадстве:

– Затрымалі не прыхільнікаў саюза з Расіяй ці аматараў расійскага пісьменства. Затрымалі персанажаў, якія заклікалі да знішчэння беларускай дзяржавы. Можна па-рознаму ставіцца да існуючага парадку рэчаў у Беларусі, але факт заключаецца ў тым, што знішчэнне яе дзяржаўнасці суправаджалася б гібеллю дзясяткаў, а хутчэй за ўсё, сотняў тысяч нашых суайчыннікаў. “Русский мир” у абліччы сваіх адэптаў марыць не проста пра паглынанне беларускай дзяржавы, але і пра знішчэнне або выгнанне носьбітаў беларускай нацыянальнай самасвядомасці. Пачытайце, што яго маларазумныя прыхільнікі калякаюць у інтэрнэце. Гэта тое, што на Захадзе называюць “злачынствамі нянавісці”.

Такім чынам, затрыманыя суб’екты не з’яўляюцца ні пакутнікамі за свабоду слова, ні палітвязнямі. Палітычна і юрыдычна пазіцыя беларускіх улад бездакорная.

Ганна ГАНЧАРЫК.

ОФИЦИАЛЬНО

Следственным комитетом расследуются уголовные дела, возбужденные по ст.130 Уголовного кодекса Республики Беларусь

Основанием для возбуждения уголовных дел послужили поступившие из Министерства информации Республики Беларусь обращения о проведенных Республиканской экспертной комиссией по оценке информационной продукции на предмет наличия (отсутствия) в ней признаков проявления экстремизма экспертизах в отношении авторов статей, опубликованных на информационных ресурсах «Регнум», «Лента.ру», «ЕАДЭЙЛИ», Николая Радова, Павла Юринцева и Аллы Бронь.

По заключениям комиссии в действиях названных авторов усматриваются признаки преступления, предусмотренного статьей 130 Уголовного кодекса Республики Беларусь (разжигание расовой, национальной, религиозной либо иной социальной вражды или розни).

В результате проведенных следственных действий было установлено, что за псевдонимом Алла Бронь скрывается Димитрий Алимкин, житель г.Бреста, работающий сторожем в одном из учреждений образования города, а за псевдонимами Павел Юринцев и Николай Радов – Юрий Павловец, преподаватель БГУИР.

Также было установлено, что данные лица по указанию шеф-редактора ИА «Регнум» Юрия Баранчика, гражданина Республики Беларусь, проживающего постоянно в Москве, готовили публикации за денежные вознаграждения.

В связи с тем, что Ю.Павловец и Д.Алимкин действовали группой лиц по единому замыслу, в настоящее время следствием рассматривается вопрос о соединении данных уголовных дел в одном производстве по ч.3 ст.130 Уголовного кодекса, санкция которой предусматривает лишение свободы на срок от 5 до 12 лет.

В ходе проведенных обысков получены данные о причастности указанных лиц к противоправной деятельности и получении ими денежных вознаграждений за подготовку заказных публикаций от гражданина Республики Беларусь, постоянно проживающего в Москве.

Следствие полагает, что основным мотивом их противоправной деятельности являлась материальная заинтересованность.

Подозреваемые задержаны. К ним применена мера пресечения в виде заключения под стражу. 

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Цэнтр Жыткавічаў рыхтуюць да абласных «Дажынак», а жыхары ўскраін скардзяцца на бездарожжа

У Жыткавічах (Гомельская вобласць) рыхтуюцца да абласнога фестывалю-кірмашу "Дажынкі", які плануецца ў пачатку снежня. Тым часам жыхары горада скардзяцца ўладам на бездарожжа.

Экс-начальник МРЭО ГАИ Пинска приговорен к 4 годам колонии за взятки и превышение полномочий

Суд Пинского района и Пинска сегодня вынес приговор в отношении трех обвиняемых по уголовному делу о взятках в МРЭО ГАИ города.

Мінгарсуд пакінуў у сіле прысуд Някляеву

Мінгарсуд 22 лістапада адмовіў Уладзіміру Някляеву ў задавальненні скаргі на рашэнне суда Ленінскага раёна Мінска аб 10-сутачным арышце за заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным "Маршы абураных беларусаў