Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 20 верасня 2016
29
Памер шрыфта

Мы прызвычаіліся бачыць гэтую жанчыну ў яскравых экстравагантных уборах з аголенымі плячыма, з вялікімі ўпрыгажэннямі, у пер’ях і футры, заўжды ў капелюшах. Яна прыцягвала да сябе ўвагу паўсюдна, дзе з’яўлялася: у метро, на вуліцы альбо свецкай тусоўцы. Адных яе выгляд абураў, другія шчыра захапляліся, але не было абыякавых.

Яна сябравала з многімі творцамі, і многія мастакі хацелі яе маляваць. Сярод іх быў і Аляксей Марачкін. Ён успамінае:

– Элеанора Язерская была публічнай асобай, тэлевядучай, чый росквіт прыпаў на часы Генадзя Бураўкіна, які ўкараняў беларускую мову на радыё і тэлебачанні. Язерская зрабіла сабе імя на сур’ёзных перадачах. Яна стала пачынальніцай аўтарскіх праграм. »Музычны салон з Элеанорай Язерскай» быў неверагодна папулярны і выходзіў у эфір па-беларуску. Яна прапагандавала музыкантаў і артыстаў. Таму вядучая была жаданай госцяй на ўсіх культурных імпрэзах краіны: прэм’ерах, вернісажах, выставах, а таксама на дыпламатычных прыёмах. Яна цікавілася мастакамі і жывапісам. Яе малявалі Аляксандр Кішчанка і Леанід Шчамялёў.

– Аднойчы яна прыйшла на выставу, дзе дэманстраваліся і мае палотны. Яе вельмі зацікавіла карціна »Абуджэнне». Тэлевядучая папрасілася наведаць майстэрню, якая тады месцілася ў раёне вакзала, на паддашку. У майстэрні я прапанаваў напісаць ейны партрэт. Зрабіў накіды. Фармат быў даволі вялікі, але закампанаваў няблага: намаляваў планету і цёмны фон. На сеанс яна прыйшла ў чорнай элегантнай сукенцы і белай вязанай хусціне, маляўніча завязанай вакол торса… Белая хусціна неверагодна ёй пасавала, бо яна была бландзіністай, з валасамі, высока ўзнятымі ў адмысловую фрызуру. На трэці сеанс нечакана завітала мая жонка, Ірына Сяргееўна, і ёй было дужа непрыемна, што я малюю такіх вядомых жанчын, прыгажунь (пазней Адам Глобус скажа, што самай сексуальнай жанчынай была Элеанора Язерская). А між тым Элеанора Язерская была адзінокай жанчынай, не мела ні сям’і, ні дзяцей… Хоць нехта і быў у яе, але ўсё сваё жыццё яна аддавала музычна-акцёрска-мастацкаму бамонду.

Ірына Сяргееўна была супраць, каб я дамалёўваў партрэт з натуры. Элеанора Язерская больш не наведвала маю майстэрню. Карціну дарабляў без яе. І на выставах гэтая карціна не прэзентавалася. Мне яна здавалася незавершанай. Да таго ж мая Сяргееўна раўнавала, папракала, што зусім яе не малюю… І вось надышоў час, калі партрэт Язерскай дастаў з загашніка. Прафесар Ігар Малевіч, пляменнік Казіміра Малевіча, пабачыўшы мастацкую працу, упадабаў і сказаў, што яна магла б упрыгожыць экспазіцыю, прысвечаную тэлевядучай. Я люблю пісаць партрэты, хоць я мастак не партрэтнага жанру. Я сачыняю. Я натхняюся тады, калі сам прыдумваю, калі незалежны ад натуры. Бо натуры цяжка дагадзіць. Асабліва жанчыне. Жанчыне дагадзіць – гэта катастрофа. Хаця жанчын і кветкі трэба маляваць, іначай ты не мастак.

Аўтар: Алена ГУШЧА 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).

Как выглядит поездка на новом поезде из Минска в Варшаву

Журналистка «Белсата» Марина Вашкевич стала одной из первых пассажирок нового железнодорожного маршрута, который соединяет белорусскую и польскую столицы.