Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

Ураджэнец Гомеля, саўладальнік «Еврохима» мільярдэр Андрэй Мельнічэнка будуе самую вялікую яхту ў свеце. Заказ выконвае нямецкая суднабудаўнічая кампанія Nobiskrug.
6:00 27 лiпеня 2015
33
Памер шрыфта

«Гаворка ідзе пра яхту White Pearl («Белая Жамчужына»), якую ствараюць на верфі Nobiskrug у нямецкім горадзе Кіль, – паведаміў тэлеканал CNBC. – Будаўніцтва яхты вядзецца ў абстаноўцы сакрэтнасці з 2012 года”.

Паводле слоў рабочых верфі, мяркуецца, што яхта будзе гатова к ліпеню 2016 года.

Даўжыня «Белай Жамчужыны» – 147 метраў. «У параўнанні з «Белай жамчужынай» мегаяхта «A», якая належыць Мельнічэнку, будзе падобна на шлюпку», – заявіў адзін з рабочых, знаёмы з праектам.

Новая яхта будзе мець трохпавярховы адкрыты атрыум і вялікі басейн. Паводле слоў рабочых, з-за некаторых элементаў дызайну судна будзе нагадваць пра фільм «Піраты Карыбскага мора», дзе галоўнаму герою карціны пірату Джэку Вераб’ю належаў карабель «Чорная жамчужына». 

Мачтавая сістэма судна будзе складацца з трох мачтаў, зробленых з палегчанага высокатрывалага вугляроднага валакна. Экіпаж яхты складзе 66 чалавек.

Кошт White Pearl не раскрываецца, але CNBC лічыць, што сума будзе дзевяцізначнай. Як паведамляе ўплывовы расійскі часопіс “Форбс”, за яхту «A» Мельнічэнка ў 2008 годзе заплаціў больш за 300 мільёнаў долараў. Яна адразу заняла лідзіруючае месца ў спісе самых незвычайных і дарагіх яхт у свеце. Дызайн яхты “А” спраектаваў знакаміты французскі дызайнер Філіп Старк. Па просьбе жонкі мільярдэра мадэлі Аляксандры Ніколіч, яхту інкруставалі срэбрам і дыяментамі.

Сам Андрэй Мельнічэнка пакуль устрымліваецца ад каментарыяў наконт сваёй новай яхты.

Марына ВІШНЕЎСКАЯ.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).

Как выглядит поездка на новом поезде из Минска в Варшаву

Журналистка «Белсата» Марина Вашкевич стала одной из первых пассажирок нового железнодорожного маршрута, который соединяет белорусскую и польскую столицы.