Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 10 студзеня 2017
23
Памер шрыфта

Учора кандыдат тэхнічных навук даўнішні аўтар “Народнай Волі” Іван Андрэевіч АГАРОДНІК, які пражывае ў г.Фаніпалі Дзяржынскага раёна, адзначыў 80-гадовы юбілей.

– Іван Андрэевіч, вы нарадзіліся ў 1937 годзе. Якой вы запомнілі вайну?

– Бачыў паліцэйскіх і нямецкіх салдат, што прыязджалі да нас у вёску Чыжоўка са Слуцка. Не забыць лагер ваеннапалонных на ўскраіне Слуцка. Неяк ехалі з бацькам з рынку, сустрэлі калону савецкіх палонных. Вось гэтая карцінка дасюль стаіць у мяне перад вачыма. І яшчэ добра памятаю вызваленне горада ад немцаў, прыход нашай арміі…

Дарэчы, мая маці праводзіла бацьку на вайну тры разы – на грамадзянскую, фінскую і Вялікую Айчынную.

– Пасля вайны, калі ўжо працавалі, вам шмат давялося зрабіць для беларускіх прадпрыемстваў, айчыннай навукі… Напэўна, былі знаёмы і з першымі асобамі краіны?

– Сустракаўся і з сакратаром Мінскага абкама партыі, і са старшынёй Савета міністраў. Я быў пастаянным дэлегатам на розных канферэнцыях, таму там перасякаўся і з Аляксеем Касыгіным, і з Пятром Машэравым.

Ведаеце, мне не сорамна за сваю працу на дырэктарскіх пасадах на розных прадпрыемствах. Укаранялі новыя тэхналогіі, адкрывалі новыя цэхі, лініі… Працы было шмат, але мне яна падабалася.

– А ці былі выпадкі, калі атрымлівалі ад начальства “на арэхі”?

– Мне памятаецца, калі аднойчы пакаралі беспадстаўна. У Слуцку аўтарамонтны завод быў адзіным прадпрыемствам, якое займалася рамонтам легкавых аўтамабіляў. А з запчасткамі было вельмі складана! Таму падтрымлівалі сувязь з прыбалтамі, адным смаленскім заводам, украінскім… Ішоў абмен прадукцыяй. Мы ім адно, яны нам – другое. А народны кантроль палічыў, што я гандлюю запачасткамі. Хацелі нават з дырэктарскай пасады зняць, але сакратар райкама партыі Чарняўскі ўстаў на маю абарону. Таму абмежаваліся тым, што забралі аклад. Але я не шкадаваў тыя грошы, крыўдна было за іншае. Усё рабіў для завода, каб рамонт зрабіць у тэрмін і якасна, а мяне абвінавацілі ў тым, чаго і блізка не было.

– Калі параўнаць працу дырэктара прадпрыемства ў былыя часы і зараз – на ваш погляд, калі было складаней?

– Мне падаецца, што раней даводзілася прасцей. Напрыклад, можна было паехаць і параіцца альбо ў раён, альбо ў вобласць. І хачу вам сказаць, што там сядзелі не проста чыноўнікі, а прафесіяналы-гаспадарнікі, якія ведалі, што і да чаго. А зараз хіба вы знойдзеце такую падтрымку ў чыноўнікаў? Наўрад ці. Дырэктараў абклалі рознымі інструкцыямі, указамі і пастановамі з розных бакоў. Адным словам, б’юць, а скардзіцца не даюць. Ды і не выслухаюць…

– А сённяшняя моладзь вас радуе?

– Моладзь розная ёсць.  Вось, напрыклад, гляджу сваю любімую перадачу “Играй, гармонь!” і бачу, што там бярэ ўдзел шмат маладых людзей. Гэта лепш, чым паліць ці піць ля пад’ездаў.

У мяне, дарэчы, дзевяць унукаў, і самы старэйшы з іх – ужо падпалкоўнік-памежнік. Ёсць у нас і ветэрынарныя ўрачы, і эканамісты, і механікі. А самы малодшы яшчэ вучыцца ў пятым класе. Таму жыццё працягваецца. І хачу сказаць, што моладдзю неабходна вельмі шмат займацца. Тады і толк з чалавека атрымаецца.

– Які для вас самы дарагі падарунак на юбілей?

– Самае дарагое для мяне – гэта сям’я. З самага ранку павіншавала жонка, затым прыйшлі дзеці, унукі і нават тры праўнукі. І мне не сорамна ім паглядзець у вочы, бо дзядуля ўсё сваё жыццё працаваў сумленна. Мне ёсць чым ганарыцца і што перадаць іншым пакаленням.

Аўтар: Алесь СВЯТЛАНІЧ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Актывісты моладзі БНФ атрымалі штрафы ў 20 і 25 базавых (+пастанова суда)

Заяўнікі акцыі 25 жніўня былі абвінавачаны ў тым, што не падалі пісьмовую адмову ад правядзення масавага мерапрыемства, пасля таго як Мінгарвыканкам забараніў шэсце, прымеркаванае да дня абвяшчэння су

МВД России назвало срок возможной установки постов на границе с Беларусью

Как сообщает РБК, посты на границе Беларуси и России могут появиться на автострадах и железной дороге уже весной 2018 года.

“Дзе грошы на капітальны рамонт нашых дамоў?”

Адказ на гэтае пытанне спрабуе адшукаць намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Казлоў.