Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

12:01 26 снежня 2016
13
Памер шрыфта

14 снежня ў Мінск з’едуцца паўтысячы майстроў пэндзля з усіх куткоў краіны. Яны прыбудуць на чарговы, ХХІІ, з’езд Беларускага саюза мастакоў.

Напярэдадні мінулага з’езда Саюз ліхаманіла ад скандалаў.

– А зараз скандалаў няма, – распавёў “Народнай Волі” цяперашні старшыня Саюза, вядомы графік Рыгор Сітніца. – Я за тры гады ўсіх памірыў, уціхамірыў, з усімі пасябраваў. Таму, спадзяюся, будзе звычайны з’езд – без высвятлення адносін, з абмеркаваннем творчых пытанняў.

– А хто яшчэ, акрамя вас, мае намер балатавацца на пасаду старшыні?

– Шчыра кажучы, пакуль нават і не ведаю.

– Перад мінулымі выбарамі вы казалі: “Калі нехта думае, што мне вельмі хочацца быць старшынёй Саюза мастакоў, магу пабажыцца: не хочацца!”…

– Мне і зараз не вельмі хочацца. Але я не той чалавек, які кідае гаспадарку. Тым больш ведаю, што магу яшчэ быць карысным калектыву і шмат зрабіць. Таму не магу махнуць рукой і сказаць: “Разбірайцеся самі, а я пайшоў!” Да таго ж мяне падтрымліваюць многія аўтарытэтныя людзі, і я мушу да іх прыслухоўвацца.

Як ацэньваеце свой сённяшні рэйтынг?

– Наіўна ацэньваюць як вельмі высокі (усміхаецца). Я прайшоў праз сходы ўсіх нашых арганізацыйных структур, абласных арганізацый, і нідзе не прагучала нейкіх значных заўваг у мой бок. І калі тры гады таму былі спрэс скандалы, то, шчыра кажучы, я атрымліваў папрокі не за сябе, а, як кажуць, за таго хлопца. Ніводны сход мне не выказаў недаверу. Нааадварот, дзякавалі.

– Адным з самых балючых пытанняў для мастакоў была плата за майстэрні: у ацяпляльны сезон лічбы – мільённыя. Ці ёсць нейкае прынцыповае рашэнне гэтай праблемы?

– Ёсць спадзяванні на тое, што з лютага, калі ўступіць у сілу Кодэкс аб культуры, улады змогуць нам прынцыпова дапамагчы. А пакуль што дзеючае заканадаўства не дазваляе нейкіх радыкальных змен. Пакуль ідзе размова пра прынцыповыя зніжкі на тарыфы на цяпло.

– Некалькі гадоў таму вы абяцалі пабудаваць побач з цяперашнім Палацам мастацтва сучасны арт-цэнтр. Калі не памылюся, быў нават добры інвестар…

– Я не абяцаў, гэта былі нашы з “Белгазпрамбанкам” мроі. Мы тады нават выставілі на абмеркаванне макет нашых мараў, але прынцыпова змянілася эканамічная сітуацыя ў краіне, і справа адклалася на няпэўны тэрмін.

Сёлета мы падпісалі дамову, што ў Палацы мастацтва на тры гады будзе размешчана так званая “Парыжская школа” “Белгазпрамбанка”. Гэта таксама прынцыповы крок і да паляпшэння іміджу Палаца. Ну і ўвогуле, калі вы заўважылі, за гэтыя тры гады мы прынцыпова палац змянілі, асабліва ўсярэдзіне. Паціху выйдзем і на фасад.

– Але ж папрокі наконт таго, што камерцыйныя выставы там адкрываюцца часцей за мастацкія, на ваш адрас ляцяць дагэтуль…

– У параўнанні з тым, што было, камерцыйных выстаў засталося вельмі мала. Можа, адна трэць – не болей. Проста людзі не ведаюць рэальнай сітуацыі. Мы ўвогуле прынцыпова павялічылі колькасць мастацкіх выстаў – і не толькі ў Палацы. Таму тыя, хто кажа, што ў нас адбываецца мала выстаў, не маюць рацыі.

– На мінулым з’ездзе адным з самых спрэчных пытанняў з’езда была колькасць дэлегатаў. Далёка не ўсе пагадзіліся з квотай “адзін дэлегат ад чатырох сябраў”, якую зацвердзіла Рада Саюза. І мастакі прагаласавалі за тое, каб на з’ездах прысутнічала роўна палова сябраў арганізацыі.

– Так і будзе! Але мне падаецца, што гэта ўсё ж было не зусім правільнае рашэнне, прынятае на тле таго скандальнага з’езда. Яно вымагае большых расходаў. Добра, што зараз нам з транспартам дапамагае ўлада…

– А дзе вы дэлегатаў з’езда ў Палацы мастацтва размесціце? Там жа на ўсіх месца не хопіць.

– Так, таму з’езд адбудзецца ў Палацы прафсаюзаў – зноў жа, мы мусім заплаціць за арэнду памяшкання…

Аўтар: Марына Коктыш 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".