Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 6 снежня 2016
9
Памер шрыфта

У Беларусі з кожным годам расце колькасць аперацый па перасадцы органаў. За 10 гадоў – з 2005-га па 2015-ы –  колькасць трансплантацый павялічылася больш як у 55 разоў! І па выніках 2015 года Беларусь заняла 28-е месца побач з Германіяй і Італіяй сярод 50 вядучых краін у галіне трансплантацыі органаў. Ну, а сярод краін СНД Беларусь бясспрэчны лідар. У нас на адзін мільён насельніцтва прыпадае 47 падобных аперацый, у Расіі – усяго толькі 10.

Аднак, як высвятляецца, у тых выпадках, калі згоду на забор органаў у загінуўшых беларусаў павінны даць іх блізкія, вельмі часта медыкі чуюць адказ «не». Вось што з гэтай нагоды сказаў «Медицинскому вестнику» галоўны пазаштатны трансплантолаг Упраўлення аховы здароўя Брэсцкага аблвыканкама Расціслаў Лаўрынюк:

– У Польшчы вельмі шмат зроблена для фарміравання адэкватнага стаўлення да донарства органаў. Нацыянальны рэестр донараў касцявога мозгу налічвае каля 850.000 чалавек. Калі браць статыстыку адмоў родных ад перасадкі органаў загінуўшых блізкіх, такое мае месца ў 25 выпадках са 100 (у нас гэтая лічба ў два з лішнім разы больш).

Паводле слоў спецыяліста, у Беларусі рыхтуецца да запуску ўнікальны для СНД праект «Школа «Адраджэнне». Яго мэта – навучыць трансплант-каардынатараў правільна выбудоўваць дыялог са сваякамі патэнцыяльных донараў.

Аўтар: Вольга ГРЫНЯВІЦКАЯ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Мирослав Грабовицкий: Мяч на вашей стороне

Исполнительный директор Федерации биталона Украины рассказал “Народной Воле”, что 22 ноября в Минске решится судьба белорусской спортсменки Дарьи Блашко, которая приняла украинское гражданство.

Шушкевічу няма на каго пакінуць партыю

Старшыня палітычнай партыі “Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада” прызнаецца, што яму няма на каго пакінуць партыю.

Сяргей Дарошка прызначаны начальнікам ГУУС Мінгарвыканкама

Сяргей Дарошка прызначаны начальнікам галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама. Такое рашэнне Аляксандр Лукашэнка прыняў 20 лістапада, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.