Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

11:59 12 верасня 2016
5
Памер шрыфта

На працягу чатырох месяцаў на сталічной плошчы Якуба Коласа віселі творы мастака Валянціна Губарава.

«Спачатку я скептычна паставіўся да ідэі выставы маіх карцін пад адкрытым небам, – распавядае мастак. – Але потым адчуў гонар ад таго, што маімі папярэднікамі ў падобным праекце былі такія вялікія мастакі, як Марк Шагал, Казімір Малевіч, Мікалай Селяшчук. «Мастак і горад» – гэта акцыя рэспубліканскага значэння, таму што яна далучае мінчан і ўсіх гасцей сталіцы да культуры. А мая роля ў гэтым праекце хутчэй другарадная. Галоўнае, каб наведвальнікі адчулі натхненне і пазітыўную энергетыку, якая, я спадзяюся, зыходзіць ад маіх карцін».

Выставачны праект «Мастак і горад» рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Ініцыятарамі выставы выступаюць агенцтва сацыяльнага маркетынгу GrandBS і Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў.

Трэці год запар генеральным партнёрам праекта выступіў банк ВТБ. Па словах намесніка старшыні праўлення банка Сяргея Дарашэвіча, галоўны сакрэт поспеху і папулярнасці праекта «Мастак і горад» – даступнасць.

Праўда, не абышлося і без непрыемных сюрпрызаў: канструкцыі з рэпрадукцыямі карцін былі некалькі разоў пашкоджаны з-за непагадзі і непрыстойнасці асобных грамадзян.

Дарэчы, выстава Валянціна Губарава пад адкрытым небам завершыцца 10 верасня. Калі яшчэ не паспелі паглядзець карціны, спяшайцеся!

Аўтар: Аліна ВЕТРАВА 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Сайт «Белорусский партизан» возобновил работу в домене .by

Сайт "Белорусский партизан", заблокированный Министреством информации 15 декабря, заработал в доменной зоне .by. Об этом сообщает само издание, которое теперь доступно по адресу belaruspartisan.by.

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр
16 снежня 2017

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).