Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

На 11 кастрычніка 2015 года ў Беларусі прызначаны чарговыя прэзідэнцкія выбары. Што маем па факце, зыходзячы з вопыту ўсіх папярэдніх кампаній пачынаючы з 2001 года?
6:00 17 лiпеня 2015
14
Памер шрыфта

1.Шанцы прадстаўнікоў апазіцыі трапіць у выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў, якія з’яўляюцца самай важнай часткай выбарчай працэдуры, на мой погляд, практычна роўныя нулю.

2.Шырокага доступу альтэрнатыўных кандыдатаў і іх давераных асоб на тэлебачанне і на старонкі буйных дзяржаўных друкаваных СМІ няма і не прадбачыцца. Усе незалежныя выданні ў любы момант могуць быць закрыты, а інтэрнэт-сайты заблакіраваны.

3.Магчымасць правесці паўнавартасную агітацыйную кампанію ўвогуле адсутнічае як такая. Арганізаваць масавыя мітынгі, пікеты, сустрэчы з людзьмі на вуліцах апрыёры немагчыма.

4.Пракантраляваць падлік галасоў пасля закрыцця ўчасткаў незалежныя назіральнікі не змогуць. Асабліва настойлівыя будуць ці проста выдалены, ці нейтралізаваны супрацоўнікамі МУС.

5.КДБ, міліцыя (АМАП, спецназ), Следчы камітэт і іншыя сілавыя структуры цалкам падкантрольны прэзідэнцкай адміністрацыі і гатовы выканаць любы загад па першай жа адмашцы, нават калі ён пярэчыць  Канстытуцыі і Закону. Штрафы, затрыманні, арышты і пасадкі – гэта ўжо адпрацаваная схема.

На падвышэнне “градусу” працуюць і “канапныя” крытыкі са сваімі фразамі пра “адсутнасць альтэрнатывы”, “імпатэнцыю апазіцыі”, “заходнія гранты”, “дэстабілізацыю становішча” і, канечне ж, пра “крывавы Майдан” у цэнтры Мінска, якія ўжо нагналі аскому. Пры гэтым яны ж клянуць уладу на чым свет стаіць і жадаюць, каб адбыліся змены.

А дзе вы былі, спадары-плакальшчыкі, апошнія 20 год? Сядзелі па кухнях і інтэрнэт-форумах, удзельнічаючы ў віртуальных войнах? Пакажыце прыклад, ЯК трэба! Не можаце? Тады няма чаго пераліваць з пустога ў парожняе. Майце хоць нейкую павагу да людзей, якія рызыкуюць вучобай, працай, кар’ерай, здароўем, а часам і жыццём дзеля сваёй краіны. Менавіта дзякуючы ім мы яшчэ не ператварыліся ва Узбекістан з усімі магчымымі наступствамі.

А наконт канкрэтных кандыдатаў… Разумных, паважаных, адукаваных, з вопытам працы на адказных кіраўнічых пасадах людзей хапае. Але якія ў іх могуць быць шанцы пры жорсткай дыктатуры? У Іспаніі часоў Франка і Чылі падчас праўлення Піначэта таксама як быццам не было “альтэрнатывы”. Але, як толькі яны сышлі, як толькі запрацавала нармальная палітычная сістэма, усё стала на свае месцы.

Таму трэба рабіць усё магчымае – збіраць подпісы, вылучацца ў склад выбарчых камісій ад апазіцыйных партый, удзельнічаць у назіранні, сустракацца і размаўляць з людзьмі, уздымаць пытанне вызвалення палітычных вязняў… Галоўная і цалкам вырашальная задача для ўсіх актыўных і неабыякавых грамадзян – дамагчыся непрызнання так званых выбараў цывілізаваным светам, перш за ўсё, Еўрапейскім Саюзам і ЗША. А вось пра рэальную перамогу патэнцыяльнага альтэрнатыўнага кандыдата можна будзе казаць толькі тады, калі большасць жыхароў Беларусі зразумее сваю адказнасць за лёс сваіх дзяцей і будучыню краіны.

Бо апазіцыя – гэта толькі інструмент для выяўлення і адстойвання грамадзянамі сваёй палітычнай волі перад уладай. Пакуль беларусы не ўсвядомяць, што змены залежаць ад іх асабістай актыўнасці і гатоўнасці на рашучыя дзеянні дзеля абароны сваіх эканамічных, сацыяльных і палітычных правоў, ніякага станоўчага выніку проста не можа быць. 

З павагай –

Дзяніс Рабянок, 

актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

г.Калінкавічы.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Сайт «Белорусский партизан» возобновил работу в домене .by

Сайт "Белорусский партизан", заблокированный Министреством информации 15 декабря, заработал в доменной зоне .by. Об этом сообщает само издание, которое теперь доступно по адресу belaruspartisan.by.

Столетию Первого Всебелорусского съезда посвящается…

Обычно в конце форумов их участники делают общую фотографию для истории. Однако на Всебелорусском съезде итогового снимка не получилось из-за особых обстоятельств — разгона большевиками народного собр

«В очереди стояли за всем. Жили прекрасно». Почему советское бессмертно

Это у нас семейное — ученые исследовали путь памяти о советском через общение трех поколений – дети (16–25 лет), родители (42–55) и прародители (65–76).