Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

7:00 29 мая 2017
8
Памер шрыфта

Словы Ул.Някляева

Музыка В.Іванова

 
Ой ты, віно-гаркота,
Піў бы, каб не лянота.
Толькі я не зляную
Чарыцу зеляную.
Раз да разок з разочкам
Чарка пайшла кружочкам.
Раз ды разок, чок-чок-чок-чок,
Чарыца ходзіць кружочкам.
 
Ой ты, любоў-ламота,
Млеў бы, каб не лянота.
Толькі я не зляную
Дзеўчыну маладую.
Раз ды разок з разочкам, 
Ды пад бачок на ночку.
Раз ды разок, ды пад бачок,
Ды пад бачок на ўсю ночку.
 
Ой ты, жыццё-маркота,
Жыў бы, каб не лянота.
Толькі я не зляную
Маці-зямлю сырую.
Раз ды разок з разочкам,
Вырасту васілёчкам.
Раз ды разок, сінь-васілёк
Ціха пазвоніць званочкам.
 
Ой ды я не зляную
Маці-зямлю сырую,
Чарыцу зеляную,
Дзеўчыну маладую.
У распісным вазочку
Дням пралятаць і ночкам…
Раз ды разок, чок-чок-чок-чок,
Чарыца ходзіць кружочкам,
Раз ды разок, ды пад бачок,
Ды пад бачок на ўсю ночку.
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".