Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

12:47 22 снежня 2016
7
Памер шрыфта

Беларусь ні ў лістападзе, ні ў снежні не атрымала чаканыя 300 млн долараў трэцяга траншу крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. Снежаньскі савет Фонду, як піша tut.by, увогуле не разглядаў беларускае пытанне.

Яшчэ ў верасні першы намеснік кіраўніка Нацбанка Тарас Надольны казаў, што наша краіна выканала ўсе неабходныя індыкатары для атрымання трэцяга траншу крэдыту. Але на пасяджэнні рады Фонду, якое прайшло 6 снежня, быў вылучаны толькі транш Арменіі.

У Мінфіне Беларусі кажуць, што эксперты міністэрства і Еўразійскага банка развіцця абмяркоўваюць беларускую заяўку.

У крыніцах, блізкіх да Фонду, заяўляюць, быццам Беларусь не выканала тры з 22 паказчыкаў матрыцы мер эканамічнай палітыкі і структурных пераўтварэнняў.

Эксперты мяркуюць, што пытанне з вылучэннем траншу – палітычнае, а не эканамічнае. У прыватнасці, прычынай можа стаць не вырашаная з пачатку года спрэчка пра аплату газу.

Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".