Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

20:55 25 мая 2017
2
Памер шрыфта

Дабудоўваць установу аховы здароўя ў Полацку не плануюць.

Як паведамляла раней «Народная Воля», будаваць радзільны дом у Полацку пачалі яшчэ ў 2012 годзе. На выездзе з горада заклалі падмурак і ўсталявалі палі. Але пазней будоўля была замарожана, а кіраўніцтва Полацка спаслалася на недахоп сродкаў.

Днямі стала вядома, што будаўнічыя работы працягвацца не будуць.

– У найбліжэйшай будучыні пытанне аднаўлення будаўніцтва радзільні ў Полацку не разглядаецца, – адказаў намеснік начальніка ўпраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Андрэй Андрушкін на зварот жыхароў Полацка і патлумачыў: – У сувязі з рэканструкцыяй і адкрыццём у Наваполацку перынатальнага цэнтра другога ўзроўню аказання медыцынскай дапамогі.

За ўсе гэтыя гады мясцовыя жыхары ўносілі прапанову перапрафіляваць недабудаваны аб’ект, але жадаючых укласці грошы не знайшлося. Сёння наваполацкі радзільны дом абслугоўвае два гарады і бліжэйшыя раёны.

Аўтар: Раман ВАСІЛЬЕЎ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Больш за 200 чалавек загінулі падчас тэракту ў Егіпце

Як мінімум 235 вернікаў былі забітыя і 120 атрымалі раненні падчас пятнічнай малітвы ў мячэці Бір аль-Абід, у правінцыі Паўночны Сінай.

Голосуем за Хелену!

Белорусские артисты призывают поддержать представительницу Беларуси на детском «Евровидении» и проголосовать за нее на сайте уже сегодня.

Лукашенко: решение направить главу МИД в Брюссель было принято задолго до саммита

Решение направить в Брюссель главу МИД Владимира Макея было принято задолго до саммита "Восточного партнерства".