Анлайн-дадатак да газеты
"Народная Воля"

6:00 29 верасня 2016
9
Памер шрыфта

Як вядома, у склад Рады Беларускага нацыянальнага кангрэса ўваходзяць: ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі («Грамада») – Станіслаў Шушкевіч, ад аргкамітэта па стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі («Народная Грамада») – Мікалай Статкевіч, ад незалежнага прафсаюза РЭП – Генадзь Фядыніч, ад кампаніі «Еўрапейская Беларусь» – Максім Вінярскі, ад зарэгістраванага ў Чэхіі аб’яднання «Малады фронт» – Зміцер Дашкевіч, ад руху салідарнасці «Разам» – Алесь Макаеў, ад аргкамітэта партыі «Беларускі рух» – Вацлаў Арэшка, ад руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць Беларусі» – Уладзімір Някляеў, а таксама некалькі прадстаўнікоў рэгіянальных дэмакратычных кааліцый.

Учора Рада прыняла заяву, у якой сцвярджаецца, што прайшоўшыя выбары не адпавядаюць міжнародным стандартам. Адначасова адзначаецца, што “частка дэмакратычных структур праявіла непаслядоўнасць сваіх пазіцый, няздольнасць да стратэгічнага бачання сітуацыі і да салідарнага супрацоўніцтва.

Мы будзем працаваць над далейшым аб’яднаннем дэмакратычных сіл, здольных змагацца супраць дыктатуры.

Мы заклікаем дэмакратычныя, грамадскія і палітычныя сілы да супольнай кампаніі «За новыя выбары, за новую ўладу!».

Толькі свабодныя, справядлівыя выбары могуць стаць шляхам да выхаду з крызісу, да паляпшэння жыцця беларусаў”.

Намечана правесці 24 лістапада акцыю пратэсту.

Аўтар: Генадзь БУРСКІ 
Каб мець магчымасць прачытаць цікавыя і актуальныя артыкулы, купляйце PDF-версію газеты!
Хуткая аплата праз смс-сервіс

Чытайце таксама

Гомельскі падлетак прыгавораны да дзесяці з паловай гадоў калоніі

У Гомелі да дзесяці з паловай гадоў пазбаўлення волі прыгавораны 16-гадовы падлетак. Ён абвінавачаны ў забойстве і замаху на крадзеж.

Путин – Собчак: Вы хотите, чтобы у нас по площадям бегали десятки Саакашвили?

Президент России Владимир Путин считает, что оппозиция в России пока не предложила "программу позитивных действий".

Как создаются новые рабочие места. Минским предприятиям пришли «письма счастья»

Администрация Советского района Минска рассылает по предприятиям письма, в которых доводит до них «дополнительное задание» по трудоустройству граждан.